Перайсці да зместу

Гарадок (Глускі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Гарадок
Школа
Школа
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
2-я палова XV ст.
Ранейшыя назвы
Гарадок, Глуск-Пагарэлы
Насельніцтва
  • 83 чал. (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2230
Паштовыя індэксы
213872
Аўтамабільны код
6
СААТА
7217812021
Беларусь
Гарадок
Гарадок
Гарадок (Магілёўская вобласць)
Гарадок
Гарадок

Гарадо́к[1] (трансліт.: Haradok, руск.: Городок) — вёска ў Глускім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Завалочыцкага сельсавета.

Размешчана на рацэ Пціч за 17 км на поўнач ад гарадскога пасёлка Глуск, за 200 км ад Магілёва.

Каля заходняй і паўднёвай ускраін вёскі знаходзіцца Гарадоцкае радовішча пяску[2]. Паклад (2 лінзы) звязаны з канцова-марэпнымі адкладамі сожскага зледзянення.

Упамінаецца з 2-й паловы XV ст. У канцы XVI — пачатку XIX ст. вёска мела назву Гарадок Глуск-Пагарэлы[3]. Належала Гальшанскім, Гаштольдам, Астрожскім, Радзівілам.

З 1783 года ў складзе Расійскай імперыі.У 1847 годзе вёска ў маёнтку Дварэц (Бабруйскі павет). З 1924 года цэнтр Гарадоцкага сельсавета Глускага раёна.
Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў 1942—1943 гг. нямецка-фашысцкія захопнікі загубілі ў вёсцы 89 жыхароў.

З 1960 года Гарадок у Завалочыцкім сельсавеце.

  • 1847 — 148 жыхароў, 24 двары;
  • 1897 — 337 жыхароў, 52 двары;
  • 1917 — 466 жыхароў, 99 двароў;
  • 1996 — 107 жыхароў, 71 двор[3].

Вядомыя асобы

[правіць | правіць зыходнік]
  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. — ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU)
  2. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983.  575 с., іл. 10 000 экз.
  3. 1 2 БелЭн 1997.