Гарадоцкі раённы краязнаўчы музей

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Гарадоцкі раённы краязнаўчы музей
Гарадоцкі раённы краязнаўчы музей
Заснаваны 1976
Адкрыты 24 снежня 1976[1][2]
Падпарадкаванасць аддзел культуры Гарадоцкага райвыканкама
Месцазнаходжанне Віцебская вобласць, г. Гарадок, вул. Вароўскага, 3, 211540
Памеры фонду 24 833
Агульная плошча 888,05
Выставачная плошча 456,15
Плошча запаснікаў 51,75
Адкрыты 10.00–17.00, акрамя панядзелка
haradok.museum.by

Гарадоцкі раённы краязнаўчы музей — краязнаўчы музей у горадзе Гарадок Віцебскай вобласці. Адкрыты 24 снежня 1976 г. У канцы 1996 г. пачаў дзейнічаць аддзел прыроды. Геаграфічнае становішча, карысныя выкапні, водная сістэма, ландшафт, ахоўваемыя зоны, помнікі прыроды, расліны, птушкі і жывёлы з Чырвонай кнігі Беларусі, флора і фауна лясоў, балот, вадаёмаў, выкапнёвыя жывёлы, а таксама вучоныя і краязнаўцы, што вывучалі Гарадоцкі край, — тэмы, якія знайшлі адлюстраванне ў яго экспазіцыі.

У 2001 г. адкрыты аддзел этнаграфіі і народных рамёстваў.

Тут шырока прадстаўлены прадметы хатняга ўжытку, ткацтва і вязання, вырабы майстроў ганчарнай, кавальскай і сталярнай справы, царкоўныя рэчы, кнігі, якія паказваюць побыт і вераванні мясцовых жыхароў на рубяжы ХІХ—ХХ стст.

У іншых залах працуюць зменныя выстаўкі разнастайнай тэматыкі.

Калекцыі музея[правіць | правіць зыходнік]

У музеі налічваецца больш за 26 тысяч прадметаў асноўнага фонду. 3 іх скамплектаваны шэраг калекцый: дакументаў і фотаздымкаў, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, зброі і ўзнагарод, быту і этнаграфіі, жывапісу і графікі, ікон, самавараў, філатэліі, нумізматыкі і баністыкі і інш.

Археалагічная калекцыя ўключае каменныя і жалезныя прылады працы, упрыгожванні, кераміку, амулеты. Маецца шмат экспанатаў пра ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны: землякоў і воінаў-вызваліцеляў.

Значную частку музейнага фонду складаюць дакументы, фотаздымкі, асабістыя рэчы, творчыя работы знакамітых ураджэнцаў раёна: мастакоў, літаратараў, вучоных, дзяржаўных і ваенных дзеячаў.

Дырэктары[правіць | правіць зыходнік]

  • Ларыса Фёдараўна Бандарэнка
  • Зінаіда Мікалаеўна Пляскач
  • Кацярына Ягораўна Уверская

Тарасаўскія чытанні[правіць | правіць зыходнік]

Валун з мемарыяльнай дошкай, прысвечаны паэме «Тарас на Парнасе» каля краязнаўчага музея.

3 1997 г. перыядычна праводзяцца чытанні, прысвечаныя вядомай паэме «Тарас на Парнасе» і яе верагоднаму аўтару Канстанціну Вераніцыну, які родам з вёскі Астраўляны Гарадоцкага раёна.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гарадоцкі раённы краязнаўчы музей // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. / рэдкал. Б. І. Сачанка [і інш.]. — Мн., 1994. — Т. 2. — С. 480.
  • Садоўская, С. І. Музей / С. І. Садоўская // Памяць: Гарадоцкі р-н: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / уклад. С. І. Садоўская; рэдкал. Н. А. Бурунова [і інш.]. — Мн., 2004. — С. 732—733.
  • Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыклапедыя / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1990. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.
  • Городокский районный краеведческий музей // Белорусская ССР: Краткая энциклопедия. В 5-ти т. Т. 3. / Ред. колл.: П. У. Бровка и др.. — Мн.: Гл. ред. Белорус. Сов. Энциклопедии, 1980. — Т. 3. — 616 с. — 50 000 экз. (руск.)
  1. https://files.knihi.com/preview/Knihi/Slounik/EGB.djvu.zip/EGB_tom2.djvu/475_996x9999.jpeg
  2. http://haradok.museum.by/be/node/33456