Гарадоцкі сельсавет (Маладзечанскі раён)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Гарадоцкі сельсавет
Краіна Беларусь
Уваходзіць у Маладзечанскі раён
Уключае 31 населены пункт
Адміністрацыйны цэнтр Гарадок
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Насельніцтва (2009) 1 010
Часавы пояс UTC+03:00
Паштовыя індэксы 222336
Код аўтам. нумароў 5

Гарадо́цкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Маладзечанскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок Гарадок.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Радашковіцкага раёна Вілейскай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаваных Белеўскага і Пранчэйкаўскага сельсаветаў[1]. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Маладзечанскага раёна Мінскай вобласці. 24 мая 2000 года 7 населеных пунктаў перададзены ў склад Аляхновіцкага сельсавета. 28 мая 2013 года да сельсавета далучана частка скасаванага Хоўхлаўскага сельсавета (14 населеных пунктаў: Бабры, Ваўчкі, Дарахі, Дзяразкі, Дровашы, Ермакі, Каменшчына, Краснаармейская, Куляшы, Пранчэйкава, Селеўцы, Чэрнева, Чэрнеўшчына, Шалыгі)[2].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (17 населеных пунктаў) — 1010 чалавек[3], з іх 96,4 % — беларусы[4].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Молодечненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области
  3. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  4. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.