Гарадскі каледж Нью-Ёрка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Гарадскі каледж Нью-Ёрка
англ.: City College of New York
Выява лагатыпа
Арыгінальная назва англ.: City College of New York
Дэвіз лац.: Respice, Adspice, Prospice
англ.: Look back, look at, and look ahead
Заснаваны 1847
Тып грамадскі
Студэнты 15 402
Размяшчэнне Нью-Ёрк
Сайт ccny.cuny.edu (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гарадскі каледж Нью-Ёрка (англ.: City College of the City University of New York) — асноўны і найстарэйшы каледж Гарадскога ўніверсітэта Нью-Ёрка (CUNY)[1]. Яго кампус плошчай каля 14 га размешчаны ўздоўж Канвент-авеню, у раёне Гамільтан-Хайтс на Манхэтэне[2].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Шэпард-хол побач з парадным уваходам.

Заснаваны ў 1847 годзе на сродкі заможнага бізнесмена Таўнсенда Харыса[en]. Гарадскі каледж Нью-Ёрка быў першай бясплатнай грамадскай установай вышэйшай адукацыі ў Злучаных Штатах Амерыкі[3], а таксама на працягу многіх гадоў лічыцца флагманскім кампусам CUNY[4].

Увосень 2011 года ў каледжы налічвалася 16 544 студэнтаў, якія навучаліся на бакалаўраў, магістраў, дактароў у галіне архітэктуры, інжынернай справы, свабодных мастацтваў і навук, адукацыі, біямедыцыны, псіхалогіі і інш. Студэнцкі склад гарадскога каледжа Нью-Ёрка адзін з самых разнастайных у ЗША і аб’ядноўвае прадстаўнікоў 162 краін свету[5].

Вядомыя выпускнікі[правіць | правіць зыходнік]

Помнік Аляксандру Сцюарту Уэббу (1835-1911), другому кіраўніку каледжа (1869-1903).

Сярод выпускнікоў гарадскога каледжа Нью-Ёрка шмат выбітных навукоўцаў, інжынераў, палітыкаў, бізнесменаў, пісьменнікаў і інш., якія аказалі значны ўплыў на развіццё навукі і грамадства.

11 лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі:

Таксама яго выпускнікі:

Таксама ў каледжы некаторы час вучыліся:

  • амерыканскі кінарэжысёр, акцёр, драматург і джазавы кларнетыст Вудзі Ален.

Заўвегі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Our Mission at CCNY (англ.). The City College of The City University of New York. Архівавана з першакрыніцы 8 жніўня 2012. Праверана 17 ліпеня 2012.
  2. Map of the CCNY Campus (англ.). The City College of The City University of New York. Архівавана з першакрыніцы 8 жніўня 2012. Праверана 17 ліпеня 2012.
  3. Willis Rudy. The College of the City of New York: A History 1847—1947. — City College Press, 1949.
  4. Karen W. Arenson. Between Roots and Reputation; City College Struggles to Remake Itself and Its Image (англ.) (7 кастрычніка 1999). Архівавана з першакрыніцы 8 жніўня 2012. Праверана 19 ліпеня 2012.
  5. City Facts Fall 2011 (англ.). The City College of The City University of New York. Архівавана з першакрыніцы 8 жніўня 2012. Праверана 20 ліпеня 2012.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]