Баравуха

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Гарадскі пасёлак
Баравуха
Краіна
Статус
Вобласць
Раён
Каардынаты
Гарадскі пасёлак з
Насельніцтва
5 447 чалавек[1] (2017)
СААТА
2418552000
Баравуха на карце Беларусі ±
Баравуха (Беларусь)
Баравуха
Баравуха (Віцебская вобласць)
Баравуха

Баравуха[2] — былы гарадскі пасёлак у Полацкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі, на беразе возера Велле. Цяпер у складзе горада Наваполацка[3].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Упершыню згадваецца ў 1812 годзе. Побач з вёскай праходзіў тракт з Дрысы ў Полацк.

З адкрыццём чыгуначнага руху ад Полацка да Дзвінска ў кастрычніку 1866 года ў Баравусе з’явіўся чыгуначны раз’езд і станцыя Рыга-Арлоўскай чыгункі.

У 1916 годзе ў Баравусе ў складзе дарожна-будаўнічага атрада працаваў беларускі паэт Янка Купала.

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай Баравуха абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР, але ўжо 16 студзеня разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ўвайшла ў склад РСФСР. З 1924 года Баравуха зноў у складзе БССР.

Да пачатку Другой сусветнай вайны Баравуха знаходзілася ў 20 км ад мяжы з Польшчай. Побач з вёскай быў збудаваны ваенны гарадок. Баравуха стала цэнтрам паўночнага сектара Полацкага ўмацаванага раёна.

На пачатку Вялікай Айчыннай вайны каля Баравухі адбываліся жорсткія баі. Падчас акупацыі тут размяшчаўся буйны нямецкі гарнізон, існаваў канцлагер для ваеннапалонных і гета.

У 1997—2019 гадах Баравуха падпарадкоўвалася Наваполацкаму гарадскому савету. Указам Прэзідэнта Беларусі ад 22 студзеня 2019 года гарадскі пасёлак канчаткова пазбаўлены статусу асобнага населенага пункта і ўключаны ў склад Наваполацка[3]. Таксама існуюць Баравуха 2-я і Баравуха 3-я (у межах Полацка).

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 1995 год — 438 двароў.
  • 2010 год — 5500 жыхароў.
  • 2016 год — 5452 жыхароў[4]
  • 2017 год — 5447 жыхароў[1]
  • 2018 год — 5440 жыхароў
  • 2019 год — 5406 жыхароў

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. а б Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
  3. а б Границы г. Новополоцка расширяются Архівавана 1 сакавіка 2019.
  4. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]