Бобр (гарадскі пасёлак)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Гарадскі пасёлак Бобр)
Гарадскі пасёлак
Бобр
Сядзіба. Дом работнікаў
Сядзіба. Дом работнікаў
Герб
Герб
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
1516
Гарадскі пасёлак з
Вышыня цэнтра
176 м
Насельніцтва
  • 878 чал. (1 студзеня 2024)[1]
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1796
Паштовыя індэксы
222040
Аўтамабільны код
5
СААТА
6230857905
Бобр на карце Беларусі ±
Бобр (гарадскі пасёлак) (Беларусь)
Бобр (гарадскі пасёлак)
Бобр (гарадскі пасёлак) (Мінская вобласць)
Бобр (гарадскі пасёлак)

Бобр[2] (трансліт.: Bobr, руск.: Бобр) — гарадскі пасёлак у Крупскім раёне Мінскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр Бобрскага сельсавета. Знаходзіцца за 10 км ад Крупак, за 2 км ад чыгуначнай станцыі Бобр (лінія Мінск — Орша). Насельніцтва 948 чал. (2017)[3].

Назва[правіць | правіць зыходнік]

Назва паселішча пайшла ад назвы ракі Бобр, на якой яно стаіць. Нягледзячы на відавочную сувязь з бел. бабёр рачная назва Бобр можа быць і балцкага паходжання.

На гэта паказвае назва ракі Бабруя (> Бабруйка), што ўцякае ў Бярэзіну ніжэй за ўток Бабра. У ёй корань Babr- (< Bebr-) звязаны з літоўскім babras, bebras «бабёр» і пашыраны балцкім гідранімічным фармантам -j-. Гэты ж корань у літоўскіх гідронімах Babrūngas, Babrūnė, Babrinis, Babrūtė[4][5]. Далей да індаеўрапейскага кораня *bhe-bhros «бабёр»[6].

Такога ж бессуфіксальнага ўтварэння, што і назва Бобр, таксама нараўская Бебжа (< Bebrza < Bebra), верхнедняпроўская Бебря, літоўская Bebrė[7][8].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Першы пісьмовы ўспамін пра Бобр датуецца 1516 годам, калі князь Іван Друцкі-Красны адпісаў яго разам з Сакаловічамі і Недаходавым сваёй жонцы Марыне з князёў Заслаўскіх. У 1559 годзе мясцовасць згадваецца як уладанне Хадкевічаў. Захаваўся дакумент 1573 года на перадачу Бабра ў заставу швагру Яна Хадкевіча Станіславу Пацу, у якім паселішча значыцца як мястэчка Аршанскага павета Віцебскага ваяводства. У гэты час тут, паводле інвентару, быў 71 дом, дзейнічаў гасціны двор[9]. Чыншавыя сяляне маёнтка плацілі чынш памерам 50—60 грошаў, па адной бочцы жыта і аўса, па паўтара пуда мёду, «кликуновщину» (1 грош), «вепровщину» (4 грошы), «бирчее» (5—6 грошаў), «поповщину» (1 грош) и па адным кольцы ильну, а таксама павінны былі рамантаваць двор, масты, гаці і млыны[10].

Як сведчыць інвентар, станам на 1614 год у Бабры было 180 аселых мяшчанскіх двароў (пляцаў) на абодвух берагах рэчкі. Апрача таго, мяшчанам належала 90 надзелаў ворыўнай зямлі, вымеранай у валоках і моргах, і 16 г.зв. «гуменных» пляцаў пад гаспадарчымі пабудовамі. Сярод уладальнікаў валокаў і гуменных пляцаў сустракаюцца прозвішчы яшчэ прыкладна 44 мяшчан, не пазначаных у ліку ўладальнікаў мяшчанскіх пляцаў. У Бабры існавала царква, святару якой айцу Фёдару належалі пляц і валока, вольныя ад усіх падаткаў. Згадваюцца таксама карчма на рыначнай плошчы, вадзяны млын з дзвюма коламі і мост, якія здаваліся ў арэнду. У 1699 годзе маёнткам валодаў Бенедыкт Павел Сапега, які ў 1700 годзе прадаў яго Яну Казіміру Лендорфу.

У 1733 годзе Бобр перайшоў у валоданне Агінскіх. Станам на 1743 год у мястэчку было 60 дымоў. У 1760 годзе тут збудавалі мураваны Марыінскі касцёл; мястэчка налічвала каля 100 двароў і было найбуйнейшым з усіх паселішчаў сучаснай Крупшчыны.

1 снежня 1762 года (паводле іншых звестак у 1735 годзе[11]) кароль і вялікі князь Аўгуст Сас надаў Бабру магдэбургскае права і герб: «у блакітным полі дзве збройныя постаці святых Глеба і Барыса ў каронах»[12].

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Бобр апынуўся ў складзе Расійскай імперыі, дзе стаў цэнтрам воласці Сенненскага павета Магілёўскай губерні. У 1828 годзе ў мястэчку пачала працаваць цагельня. У 1842 годзе тут збудавалі царкву. Станам на 1885 год існавалі 2 царквы, касцёл, капліца, сінагога, лячэбніца на 12 месцаў, народнае вучылішча, праваслаўная і 3 яўрэйскія і школы, 2 млыны, 22 крамы; праводзіліся 3 рэгулярныя кірмашы. У 1904 годзе працавалі 2 цагельні. На 1907 год — 445 будынкаў. У Першую сусветную вайну ў 1918 годзе мястэчка занялі нямецкія войскі.

Панарама мястэчка Бобр, 1918
Панарама мястэчка Бобр, 1918


1 студзеня 1919 года згодна з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі Бобр увайшоў у склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала мястэчка разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1924 годзе Бобр вярнулі БССР. 27 верасня 1938 года статус паселішча панізілі да вёскі, аднак ужо 17 лютага 1941 года яно атрымала афіцыйны статус пасёлку гарадскога тыпу. У Другую сусветную вайну з ліпеня 1941 года да 27 чэрвеня 1944 года Бобр знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй. З 31 сакавіка 1977 года да 18 лютага 2010 года цэнтр Бобрскага пасялковага савета.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • XIX стагоддзе: 1857 год — 1151 чал., у тым ліку 721 іўдзей[13]; 1863 год — 1113 чал.[14]
  • XX стагоддзе: 1907 год — 2340 чал.; 1969 год — 3 тыс. чал.[15]; 1992 год — 1522 чал.[16]
  • XXI стагоддзе: 2005 год — 1,2 тыс.; 2006 год — 1,2 тыс.; 2008 год — 1,1 тыс.; 2009 год — 1118[17] чал. (перапіс); 2016 год — 957 чал.[18]; 2017 год — 948 чал.[3]

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

Прадпрыемствы лёгкай, харчовай і дрэваапрацоўчай прамысловасці.

Транспарт[правіць | правіць зыходнік]

Знаходзіцца за 120 км на паўночны ўсход ад Мінска, на аўтамабільнай дарозе Р19. За 4 км на поўдзень ад мястэчка праходзіць шаша М1 (E30)

Інфраструктура[правіць | правіць зыходнік]

У Бабры працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, 2 бібліятэкі, кінатэатр.

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

Касцёл Найсв. Дзевы Марыі, знішчаны бальшавікамі

Страчаная спадчына:

Мікалаеўская Царква

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Численность населения на 1 января 2024 г. и среднегодовая численность населения за 2023 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типаБелстат, 2024.
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Бабёр
  3. а б Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
  4. В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 177.
  5. A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. Vilnius, 1981. С. 55.
  6. J. Pokorny. Indogermanisches etymologisches Wörterbuch. Bern / München 1959 / 1969. C. 136.
  7. В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 176, 177.
  8. A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. Vilnius, 1981. С. 60.
  9. ЭнцВКЛ 2005, с. 336.
  10. Акты, издаваемые Виленской комиссией для разбора древних актов / [личный состав Виленской комиссии для разбора древних актов: Ф. Н. Добрянский (председатель) и др.]. Т. 14: Инвентари имений XVI столетия. — Вильна: в тип. губерн. правл., 1887. — XXIV, 702 с. — № 11.
  11. Памяць. Крупскі раён 1999.
  12. Геральдыка беларускіх местаў 1998.
  13. Bobr // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom I: Aa — Dereneczna (польск.). — Warszawa, 1880. S. 258.
  14. Беларусь 1995.
  15. ЭГБ 1994, с. 50.
  16. ЭГБ 1994, с. 49.
  17. Перепись населения — 2009. Минская область (руск.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  18. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.
  19. Свято-Николаевская церковь г. п. Бобр
  20. Царква і праваслаўны прыход Свяціцеля Мікалая

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]