Бялынічы

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Горад
Бялынічы
Будынка пошты ў Бялынічах 2.jpg
Будынак пошты
Сцяг Герб
Сцяг
Герб
Краіна
Вобласць
Раён
Каардынаты
Першае згадванне
Горад з
Насельніцтва
10 035 чалавек[1] (2017)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2232
Паштовы індэкс
213055
Аўтамабільны код
6
Бялынічы на карце Беларусі ±
Бялынічы (Беларусь)
Бялынічы
Бялынічы (Магілёўская вобласць)
Бялынічы

Бялы́нічы[2] (афіц. транс.: Bialyničy) — горад (з 2017[3]) у Магілёўскай вобласці Беларусі, цэнтр Бялыніцкага раёна. Стаіць на рацэ Друць. За 36 км ад Магілёва, паблізу ад аўтадарогі Мінск—Магілёў. За 1 км на ўсход ад гарадскога пасёлка знаходзяцца балота Няропля і тарфяное радовішча Цітаўка. Насельніцтва 10 035 чал. (2017)[1].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Упершыню згадваецца з сярэдзіны XVI ст. як сяло ў Аршанскім павеце Віцебскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. З пачатку XVII ст. уласнасць Сапегаў. У 1624 годзе Л. І. Сапега заснаваў тут манастыр кармелітаў — адзін з найбагатых у ВКЛ. У манастыры знаходзіўся Бялыніцкі абраз Божай Маці, шанаваны хрысціянамі розных канфесій. З-за шматлікіх працэсій і паломніцтваў да яе Бялынічы зваліся Беларускай Чанстаховай (абраз знік падчас Вялікай Айчыннай вайны з Магілёўскага краязнаўчага музея). У 1877—1918 гг. ў будынках зачыненага манастыра кармелітаў размяшчаўся Бялыніцкі манастыр Раства Багародзіцы.

Малюнак Н. Орды

З 1772 г. — ў Магілёўскім павеце Расійскай імперыі. Пасля 1861 г. — цэнтр воласці Магілёўскага павета. З 1924 г. — цэнтр раёна. З 1938 г. — гарадскі пасёлак. З 2017 г. — горад[3].

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 1968 — 7,3 тыс. чал.
  • 2005 — 9,9 тыс. чал.
  • 2009 — 10 688 чал. (перапіс)
  • 2016 — 10 220 чал.[4]
  • 2017 — 10 035 чал.[1]

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

Прадпрыемствы харчовай прамысловасці. Гасцініца.

Культура[правіць | правіць зыходнік]

Бялыніцкі раённы мастацкі музей імя В. К. Бялыніцкага-Бірулі.

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. 1,0 1,1 1,2 Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU)
  3. 3,0 3,1 Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 лістапада 2016 г. № 925 «Об отнесении поселков городского типа Белыничи и Круглое Могилевской области к городам районного подчинения» і рашэнне Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў ад 19 снежня 2016 г. № 24-4 «Об отнесении поселков городского типа Белыничи и Круглое Могилевской области к городам районного подчинения» (увайшло ў сілу 18 студзеня 2017 г.) на Нацыянальным прававым Інтэрнэт-партале Рэспублікі Беларусь (руск.) 
  4. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.
  5. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 255. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5 (Т. 14).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]