Коханава

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Гарадскі пасёлак Коханава)
Jump to navigation Jump to search
Гарадскі пасёлак
Коханава
Kohanovo temple.JPG
Царква Св. Мікалая
Сцяг Герб
Сцяг Герб
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першае згадванне
Гарадскі пасёлак з
Насельніцтва
4 192 чалавекі[1] (2017)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 02136
Паштовы індэкс
211060
Аўтамабільны код
2
Коханава на карце Беларусі ±
Коханава (Беларусь)
Коханава
Коханава (Віцебская вобласць)
Коханава

Коханава[2] — гарадскі пасёлак у Талачынскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі, цэнтр Коханаўскага сельсавета. За 24 км ад Талачына, 106 км ад Віцебска. Чыгуначная станцыя на лініі МінскОрша, аўтадарогамі звязаны з Оршай і Талачыном. Насельніцтва 4 192 чал. (2017)[1].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Узнік у пачатку 16 ст. на тэрыторыі Друцкага княства, ва ўладаннях князя І. В. Друцкага-Краснага. З 1565—1566 гадах Коханава ўваходзіла ў склад Аршанскага павета Віцебскага ваяводства ВКЛ. Належала Гарнастаям (з 1551), Сапегам (з 1590). У 1624 годзе мястэчка маёнтка Стараселле, 235 валок зямлі. З 1772 года ў складзе Расійскай імперыі, мястэчка Копыскага, потым Аршанскага паветаў, з 1802 года Магілёўскай губерні, цэнтр воласці з 1861 года.

У 1785 г. у Коханаве налічвалася 57 двароў, 324 жыхары. У 1870-я побач з мястэчкам (4 км) пабудавана чыгуначная станцыя Коханава на Смаленска—Брэсцкім участку Маскоўска—Брэсцкай чыгункі. У 1886 г. у мястэчку знаходзіліся царква, яўрэйская школа, народнае вучылішча (з 1868), бальніца (з 1870), паштовая станцыя, млын, 4 лаўкі.

У пачатку 20 ст. было каля 1200 жыхароў. 3 26.4.1919 г. Коханава — вёска, цэнтр аднайменнай воласці Гомельскай, з 18.11.1920 г. Віцебскай губерняў, з 15.2.1923 г. — цэнтр Вяліка-Коханаўскай воласці, з 3.3.1924 г. — у БССР, з 17.7.1924 г. — цэнтр Коханаўскага раёна Аршанскай акругі (да 26.7.1930), з 15.7.1935 да 27.9.1938 г. — мястэчка, з 8.7.1931 г. — у складзе Талачынскага раёна, з 20.2.1938 г. у Віцебскай вобласці. У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 да 28.6.1944 г. акупавана немцамі. 3 9.9.1946 г. — цэнтр адноўленага Коханаўскага раёна, з 19.2.1947 г. — гарадскі пасёлак, з 17.12.1956 г. — у Талачынскім раёне.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 1758 — 324 чал.
  • 2004 — 4,8 тыс. чал.
  • 2006 — 4,7 тыс. чал.
  • 2016 — 4 231 чал.[3]
  • 2017 — 4 192 чал.[1]

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

Працуе ільнозавод, лясніцтва, ВА «Будіндустрыя», 7 магазінаў, кафэ. Чыгуначная станцыя, аддзяленне сувязі.

Культура[правіць | правіць зыходнік]

У пасёлку працуе бібліятэка, сярэдняя школа, сельскае прафесійна-тэхнічнае вучылішча.

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

  • Талачынская Свята-Мікалаеўская царква
  • Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 8. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0144-3.
  • Кавунов П. Взгляд в завтра / П. Кавунов // Белорусская нива. — 1991. — 14 авг.
  • Коханово // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9;
  • Князева В. М. Коханава / В. М. Князева // Падарожжа па Беларусі. Гарады і гарадскія пасёлкі / В. М. Князева. — Мн., 2005. — С. 74-75.
  • У гарадскім пасёлку Коханава // Сцяг Ільіча (Талачын). — 1992. — 25 студз.
  • Чернушенко В. Кохановский перевал / В. Чернушенко // Сельская газета. — 1990. — 29 авг.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]