Лынтупы
Гарадскі пасёлак
Лынтупы
| ||||||||||||||||||||||||||||
Лынту́пы[2] — гарадскі пасёлак у Пастаўскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі, на р. Лынтупка, за 42 км ад г. Паставы, каля мяжы з Літвой. Тупіковая чыгуначная станцыя на лініі Крулеўшчына — Лынтупы, аўтамабільнымі дарогамі звязаны з Паставамі, г. п. Свір і горадам Швянчоніс, Літоўская Рэспубліка. Насельніцтва — 1 478 чалавек (2017)[1].
Этымалогія назвы[правіць | правіць зыходнік]
Тапонім «Лынтупы» ўтварыўся ад назвы рэчкі Лынтупкі, якая ў балтаў і фінаў перакладаецца літаральна як «птушыная рака». Паводле Іосіфа Быхаўца, такую назву паселішча магло атрымаць толькі ў часы знаходжання на тэрыторыі Беларусі балтаў (IV—IX стст.)[3].
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Вядомыя з 1459, калі А. Даўгірдавіч пабудаваў тут драўляны касцёл св. Андрэя. У сяр. 16 ст. у Ашмянскім павеце ВКЛ. Уладальнікамі былі Бучынскія, Астроўскія, Гільзены. З 1795 у складзе Расіі, мястэчка, цэнтр воласці Свенцянскага павета. У 1854—1939 належалі Бішэўскім. У 1921—1939 у складзе Польшчы, у Свенцянскім павеце. З 1939 у складзе БССР, вёска ў Пастаўскім р-не. З 1967 гарадскі пасёлак.
Першы пісьмовы ўспамін пра Лынтупы датуецца 1385[4]. У 1459 годзе А. Даўгірдавіч пабудаваў тут драўляны касцёл Св. Андрэя. Паводле адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (1565—1566) Лынтупы ўвайшлі ў склад Ашмянскага павета Віленскага ваяводства. У розныя часы мястэчка знаходзілася ва ўладанні Бучынскіх, Астроўскіх, Гільзенаў.
Паводле інвэнтара, станам на 1591 у Лынтупах існавала плошча і 2 вуліцы — «Да млына» і «Да сяла Судоўскага», мелася 28 дымоў. Сядзіба ўладара маёнтку складалася з старога дома з 6 памяшканнямі і гаспадарчых пабудоваў.
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Лынтупы апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, з 9 верасня 1801 у Завілейскім павеце Віленскай губерні.
Падчас вызваленчага паўстання 5 мая 1831 у мястэчка ўвайшлі атрады паўстанцаў, адкуль яны накіраваліся ў Ашмянскі павет. У 1843 Лынтупы зрабіліся цэнтрам воласці Свянцянскага павета. Цягам 1854—1939 мястэчка належала Бішэўскім.

Станам на 1885 у Лынтупах было 13 двароў, валасная ўправа, касцёл, яўрэйскі малітоўны дом, школа (адкрылася ў 1866), багадзельня, 3 крамы, карчма, праводзіліся кірмашы. У 1897 праз мястэчка прайшла чыгунка, якая злучыла Полацк з Вільняй.
У канцы XIX ст. маёнтак Лынтупы складаўся з мястэчка Лынтупы, вёсак Шудаўцы, Казнадзеюшкі, Пожлікі, Пешкаўцы і засценкаў Стукаўшчызна, Яўнелішкі, Жакі, Балдук, Сенькішкі, або Балдучок, Трабуцішкі, Ігнацішкі (усе яны належалі да Лынтупскай сельскай суполкі). Праз мястэчка праходзіла вузкакалейка Новасвянцяны — Глыбокае. У пач. XX ст. Бішэўскія збудавалі ў Лынтупах двухпавярховы мураваны палац (захаваўся), раней тут заклалі парк з рэдкімі пародамі дрэваў, выкапалі ўручную 3 ставы, якія злучаліся ручаямі. У 1904 у мястэчку пачаў працаваць вінакурны завод. У 1908 на месцы ранейшага драўлянага збудавалі мураваны касцёл. У 1909 у Лынтупах адкрылася народнае вучылішча. У Першую сусветную вайну ў 1915 праз мястэчка праходзіла лінія фронта.

Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Лынтупы апынуліся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе зрабіліся цэнтрам гміны Свянцянскага павета. Мясцовае вучылішча рэарганізавалі ў прагімназію. Станам на 1937 у мястэчку было 194 двары.
У 1939 Лынтупы ўвайшлі ў БССР, у Пастаўскі раён. У Другую сусветную вайну з чэрвеня 1941 да 8 ліпеня 1944 мястэчка знаходзілася пад нямецкай акупацыяй.
У 1967 Лынтупы атрымалі афіцыйны статус гарадскога пасёлка. 8 красавіка 2004 расфармавалі Лынтупскі пасялковы савет, замест яго быў створаны Лынтупскі сельсавет (Лынтупы не ўваходзяць у яго склад, але зяўляецца яго цэнтрам). 28 лютага 2011 адбылося афіцыйнае зацвярджэнне герба і сцяга пасёлка[5].
- Лынтупы на старых фатаздымках
Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

- XVI стагоддзе: 1591 — 150 чал.
- XIX стагоддзе: 1866 — 477 чал., у тым ліку 406 каталікоў, 11 праваслаўных, 50 іўдаістаў, 6 евангелістаў, 4 магамецяніна[6]; 1885 — 214 чал.; 1897 — 685 чал.
- XX стагоддзе: 1975 — 2 тыс. чал.; 1989 — 2,1 тыс. чал.; 1997 — 2,2 тыс. чал.
- XXI стагоддзе: 2004 — 1,8 тыс. чал.; 2006 — 1,8 тыс. чал.[7]; 2008 — 1,8 тыс. чал.; 2009 — 1 609[8] чал. (перапіс); 2016 — 1 519 чалавек[9]; 2017 — 1 478 чалавек[1]
Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]
Прадпрыемствы харчовай прамысловасці. Метэастанцыя. Пункты мытнага афармлення Лынтупы-1 і Лынтупы-2.
Інфраструктура[правіць | правіць зыходнік]
У Лынтупах працуюць аптэка, бальніца, ветэрынарны ўчастак, 2 дзіцячыя сады, спіртзавод, дом быту, лясніцтва, міліцэйскае аддзяленне, 5 крам, лазня, метэастанцыя, АТС, філіял ашчаднага банка, філіял ПМК-21, пажарная каманда, пошта, нафтабаза, электрастанцыя, цэх дрэваапрацоўкі, сталоўка, хлебанарыхтоўчае прадпрыемства, сярэдняя школа, бібліятэка.
Транспарт[правіць | правіць зыходнік]
Праз пасёлак праходзяць аўтадарогі Р95 (Лынтупы — Смаргонь — Гальшаны) і Р110 (Глыбокае — мяжа Літвы). У наш час пасажырскае чыгуначнае паведамленне ў кірунку Літвы не ажыццяўляецца.
Клімат[правіць | правіць зыходнік]
На другім месцы па сярэднім узроўні ападкаў у краіне. Тут сярэдні паказчык аб'ёму ападкаў складае 738 мм.[10]
Памежная зона[правіць | правіць зыходнік]
Лынтупы знаходзяцца ў пагранічнай зоне Рэспублікі Беларусь, уезд у якую ажыццяўляецца на заснаванні апавяшчэння пагранічнікаў пра намер наведаць тое ці іншае месца ў памежнай зоне і выплаце дзяржаўнай пошліны[11].
Славутасці[правіць | правіць зыходнік]
У Лынтупскай школе дзейнічае музей «Беларуская хатка» (адкрыўся ў 1992 намаганнямі М. Нячаевай).
На паўночным захадзе ад Лынтупаў знаходзіцца курганны могільнік балтаў X—XI стст.
- Гістарычная забудова (кан. XIX — пач. XX стст.; фрагменты)
- Касцёл Св. Андрэя Апостала (1908—1914)
- Старыя каталіцкія могілкі, капліцы
- Могілкі нямецкіх салдат (1915—1918) — знаходзіцца ля агароджы каталіцкіх могілак
- Яўрэйскія могілкі (XVIII ст.) — практычна не захавалася
- Сядзібна-паркавы комплекс Бішэўскіх (пач. ХХ ст.)
- На станцыі па ініцыятыве мясцовага краязнаўца Я. Громава 1 ліпеня 2007 усталяваны бюст «караля вузкакалейкі», інжынера, дэпутата першай Дзяржаўнай Думы Баляслава Антонавіча Ялавецкага.
Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]
Зноскі[правіць | правіць зыходнік]
- ↑ 1,0 1,1 1,2 Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
- ↑ Быхавец, І. Лынтупы // Роднае слова. — 1994. — № 11. — С. 74—77.
- ↑ Іосіф Зямчонак. Уладзімір Мальцаў. Лынтупы //Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 4: Кадэты — Ляшчэня / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1997. С. 407.
- ↑ Об учреждении официальных геральдических символов административно-территориальных единиц Витебской области. Указ Президента Республики Беларусь от 28.02.2011 г. № 86(руск.)
- ↑ Łyntupy // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom V: Kutowa Wola — Malczyce. — Warszawa, 1884. S. 851.
- ↑ Лынтупы // к // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9
- ↑ Перепись населения — 2009. Витебская область(руск.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ↑ Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.
- ↑ https://www.belnovosti.by/obshchestvo/samye-dozhdlivye-goroda-belarusi
- ↑ http://gpk.gov.by/press_center/news/serv/1659/ Сайт ДПК
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Быхавец І. А. Лынтупы і наваколле : гістарычны нарыс / І. А. Быхавец. — Паставы, 1993. — 83 с.
- Лынтупы // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 4: Кадэты — Ляшчэня / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1997. — 432 с.: іл. ISBN 985-11-0041-2.
- Сяргей Харэўскі. Маршруты па Беларусі: Балдук mon amour // Наша Ніва, 17 красавіка 2009 г.
- Łyntupy // Лынтупы // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. — Tom V (Kutowa Wola — Malczyce), 1884 (польск.) S. 851.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Лынтупы
- ПРЫДЗВІНСКІ КРАЙ
- Лынтупы на Radzima.org
- Лынтупы: палац Бішэўскіх
- Лынтупы на сайце Глобус Беларусі