Падсвілле

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Гарадскі пасёлак Падсвілле)
Jump to navigation Jump to search
Гарадскі пасёлак
Падсвілле
Падсвілле. Касцёл (01).jpg
Касцёл
Герб
Герб
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Гарадскі пасёлак з
Насельніцтва
1 945 чалавек[1] (2017)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2156
Аўтамабільны код
2
Падсвілле на карце Беларусі ±
Падсвілле (Беларусь)
Падсвілле
Падсвілле (Віцебская вобласць)
Падсвілле

Падсвілле[2] — гарадскі пасёлак у Глыбоцкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі, на берагах азёр Алаізберг і Белае. За 26 км ад Глыбокага, чыгуначная станцыя на лініі МаладзечнаПолацк. Насельніцтва 1 945 чал. (2017)[1].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Пад уладай Расійскай імперыі[правіць | правіць зыходнік]

Першы пісьмовы ўспамін пра Падсвілле звязаны з другім падзелам Рэчы Паспалітай (1793), каля вёска апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Пліскай воласці Дзісенскага павета1842 г. Віленскай губерні).

Станам на 1913 год у Падсвіллі было 9 двароў і фальварак Алаізберг з 3 дварамі. З пракладаннем чыгункі Маладзечна — Полацк у вёсцы адкрылася чыгуначная станцыя, што істотна паскорыла яе развіццё.

Найноўшы час[правіць | правіць зыходнік]

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 года адпаведнасці з пастановай І з’езду КП(б) Беларусі вёска ўвайшла ў склад БССР.

Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Падсвілле апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Дзісенскім павеце Віленскага ваяводства. Было памежным мястэчкам, таму ў Падсвіллі быў арганізаваны штаб батальёна «Падсвілле».

У 1939 годзе Падсвілле ўвайшло ў БССР, у Пліскі раён Вілейскай вобласці. У Другую сусветную вайну з чэрвеня 1941 да 2 ліпеня 1944 года вёска знаходзілася пад нямецкай акупацыяй.

У 1944 годзе Падсвілле ўвайшло ў склад Полацкай, у 1954 г. Маладзечанскай вобласці, цягам 19501962 гадах была цэнтрам Пліскага раёна. 28 чэрвеня 1958 года паселішча атрымала афіцыйны статус пасёлка гарадскога тыпу, з 1962 года у Глыбоцкім раёне.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Міжваенная пагранічная стражніца

Інфраструктура[правіць | правіць зыходнік]

У Падсвіллі працуюць сярэдняя і дзіцячая музычная школы, дашкольная ўстанова, бальніца, паліклініка, дом культуры, 2 бібліятэкі, пошта і інш.

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

Прадпрыемствы харчовай (камунальнае УП «Завод харчовых прадуктаў», вытворчая дзялянка Глыбоцкага камбікормавага завода), лёгкай (ільнозавод) галінаў прамысловасці. Працуюць Дзвінская эксперыментальная база Інстытута лесу Нацыянальнай АН Беларусі, ПМК Мінсельбуду, філіял АСБ «Беларусбанк», 15 прадпрыемстваў гандлю і 1 — грамадскага хачавання.

Турыстычная інфармацыя[правіць | правіць зыходнік]

Падсвілле — цэнтр дзіцяча-юнацкага турызму і экскурсіяў[5].

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

У міжваенны перыяд у Падсвіллі існаваў касцёл (не захаваўся).

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

У Падсвіллі знаходзіцца магіла Міхала Фалькоўскага (18391930) — удзельніка нацыянальна-вызваленчага паўстання.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. 1,0 1,1 1,2 Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
  3. Язэп Бунто. Падсвілле // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 5: М — Пуд / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1999. С. 375.
  4. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.
  5. Подсвилье // к // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]