Поразава

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Гарадскі пасёлак Поразава)
Jump to navigation Jump to search
Гарадскі пасёлак
Поразава
Synagogue Porozovo (Grodno Region) 1d.jpg
Сінагога, фота 2014 года
Сцяг Герб
Сцяг Герб
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Гарадскі пасёлак з
Насельніцтва
900 чалавек[1] (2017)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1513
Аўтамабільны код
4
Поразава на карце Беларусі ±
Поразава (Беларусь)
Поразава
Поразава (Гродзенская вобласць)
Поразава

Поразава[2] — гарадскі пасёлак у Свіслацкім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі, на р. Рось. У 22 км ад г. Свіслач, 112 км ад Гродна. Насельніцтва 900 чал. (2017)[1].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Упершыню Поразава згадваецца ў XV ст. як каралеўскае мястэчка Ваўкавыскага павета Новагародскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. Паводле некаторых звестак, у 1460 годзе Ян Рыдвід заснаваў тут касцёл Святых Апосталаў Пятра і Паўла.

У 1506 годзе вялікі князь Аляксандр надаў Поразаву Магдэбургскае права (29 чэрвеня 1518 і 27 сакавіка 1523 атрымала яго паўторна[3]). У рэвізорскім лісце ад 4 снежня 1615 года зазначалася:

" …король его милость Жыгимонт Першый ствержает иж право им майдэборскае от короля его милости Александра наданое… "

У чэрвені 1616 года Поразава атрымала герб: «у блакітным полі постаць Дзевы Марыі з дзіцём Ісусам на руках»[4]. Мястэчка пацярпела ад пажару 1767 года.

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Поразава апынулася ў складзе Расійскай імперыі; дзяржаўны маёнтак, цэнтр воласці Ваўкавыскага павета Гродзенскай губерні. У 1878 годзе ў мястэчку было каля 300 дамоў. У канцы XIX ст. у Поразаве меліся праваслаўная царква, касцёл, яўрэйскі малітоўны дом, вучэльня, аптэка і некалькі крамаў[5]. У XIX — пач. XX стагоддзяў мястэчка здабыла вядомасць цэнтру вытворчасці керамікі (працавала каля 200 майстроў)[6].

Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Поразава апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Ваўкавыскім павеце Беластоцкага ваяводства.

У 1939 годзе Поразава ўвайшло ў БССР, дзе 15 студзеня 1940 стала цэнтрам раёна. У Другую сусветную вайну з чэрвеня 1941 да 15 ліпеня 1944 мястэчка знаходзілася пад нямецкай акупацыяй.

У 1958 годзе Поразава атрымала афіцыйны статус пасёлку гарадскога тыпу. У 1960 годзе Поразаўскі раён расфарміравалі, Поразава ўвайшло ў склад Свіслацкага раёна.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

Прадпрыемства вытворчасці лазовай мэблі.

  • ААТ «Свіслацкая фабрыка лазовай мэблі»

Інфраструктура[правіць | правіць зыходнік]

У Поразаве працуюць сярэдняя і музычная школы, спецшкола-інтэрнат, дашкольная ўстанова, бальніца, паліклініка, бібліятэка, дом культуры.

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

Сядзіба

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. 1,0 1,1 1,2 Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
  3. Поразава // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 461.
  4. Поразава // Цітоў А. Геральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.). — Мн.: Полымя, 1998.
  5. Порозово // Поразава // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) — СПб., 1890—1907.
  6. Порозово // к // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9
  7. Соркіна I. Мястэчкі Беларусі ў канцы ХVІІІ — першай палове ХІХ ст. — Вільня: ЕГУ, 2010. С. 412.
  8. Porozów // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich.Tom VIII: Perepiatycha — Pożajście. — Warszawa, 1887. S. 826.
  9. Porozów // Шаблон:Крыніцы/Даведнік па Літве і Беларусі
  10. Поразава // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 5: М — Пуд / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1999. С. 550.
  11. Перепись населения — 2009. Гродненская область(руск.)  Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  12. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]