Сураж (Віцебскі раён)

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Гарадскі пасёлак Сураж)
Jump to navigation Jump to search
Гарадскі пасёлак
Сураж
Surazhskaya carkva.JPG
Праваслаўны храм Суража
Герб
Герб
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Гарадскі пасёлак з
Вышыня цэнтра
144 м
Насельніцтва
795 чалавек[1] (2017)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 212
Паштовы індэкс
211330
Аўтамабільны код
2
Сураж на карце Беларусі ±
250
Сураж (Віцебскі раён)
Сураж (Віцебскі раён) (Віцебская вобласць)
Сураж (Віцебскі раён)

Су́раж[2] — гарадскі пасёлак у Віцебскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі, на Заходняй Дзвіне пры ўпадзенні ў яе Касплі. За 43 км ад Віцебска, на аўтадарозе Р112 Віцебск – ДППП «Стайкі» (мяжа з Расійскай Федэрацыяй). Насельніцтва 795 чал. (2017)[1].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Вядомы як паселішча ў XIXIII ст. Узнік як умацаваны пункт (Суражскі замак) на ўсходняй мяжы ВКЛ у пачатку Інфлянцкай вайны 1558—1583 гадоў. Замак быў узведзены не пазней 1560 г. У 1560 г. пад сценамі замка ўжо існавала «места». У лістападзе 1560 г. Жыгімонт II Аўгуст вызваліў суражскіх мяшчан ад аплаты ўсіх мытных збораў у ВКЛ тэрмінам на 5 гадоў[3]. У верасні 1569 г. па распараджэнні віцебскага ваяводы Станіслава Паца суражскім мяшчанам былі перададзены ўсе землі на адлегласці адной мілі вакол замка[4]. Замак і «места» паўсталі на грунтах маёнтка Дрэчы Лукі, які быў уласнасцю Івана Сапегі. Пры гэтым значная частка сялян, падданых Сапегаў, перасялілася ў новазаснаванае места і стала гаспадарскімі мяшчанамі[5]. Яго сыны Леў, Рыгор і Андрэй неаднаразова прад'яўлялі правы на страчаныя землі, аднак з-за выключнага стратэгічнага значэння Суража для ВКЛ атрымалі ў якасці кампенсацыі іншыя маёнткі[6].

Падчас Інфлянцкай вайны становішча Віцебска і Суража ахарактарызаваў віцебскі ваявода Станіслаў Пац у сваім лісце да князя Рамана Сангушкі ад 25 чэрвеня 1568 г.:

" замки здешные украинные [...] лежат не иначей, одно яко в пащеце львовой, от тых близких суседов людей неприятелских Московских "

[7].

У згаданым лісце да князя Р. Сангушкі С. Пац адзначыў, што без пастаяннай дапамогі з Віцебска Сураж мог бы толькі «с трудностью тамошнимъ людомъ неприятелеви тому злому […] оборону вчинити»[8]. Віцебскі ваявода скардзіўся на тое, што цяжка было затрымаць тут на службе стральцоў, казакаў, драбаў і ў роспачы пісаў:

" Што за люд ест на Витебску и на Суражу? А если бы еще и тот мел выйти проч, [...] тогды просто толко стены замка голые останут "

[9]

У 1589 г. у адказ на чарговыя скаргі Сапегаў у Сураж былі накіраваны рэвізоры Б.Старасельскі, А.Варапай і А.Сівіцкі, якія прыйшлі да высновы, што замак неабходна пакінуць дзяржаве. 5 чэрвеня 1570 г. Жыгімонт II Аўгуст сваім прывілеем пашырыў на Сураж сістэму гарадскога права, якая ў 2-й палове XVI ст. склалася ў Віцебску. Жыхары Суража засталіся пад юрысдыкцыяй віцебскага ваяводы (яго намесніка), які мог судзіць іх толькі ў Суражы ў прысутнасці войта і старшых мяшчан. Мяшчане атрымалі права на выбар войта, бязмытны гандаль на тэрыторыі ВКЛ (не датычыла ўвозу солі з Рыгі і вывазу воску ў Рыгу і Вільню), правядзенне 2 кірмашоў на год, вольнае распараджэнне сваёй рухомай маёмасцю, свабоду выбару месца жыхарства на тэрыторыі ВКЛ і іншае. Ім былі перададзены землі на адлегласці 1 мілі вакол замка. Галоўнай павіннасцю мяшчан было нясенне коннай вайсковай службы. Прывілей пацверджаны 14 снежня 1576 г. Стэфанам Баторыем і 16 сакавіка 1597 г. Жыгімонтам III Вазам. 20 снежня 1576 г. Стэфан Баторый надаў Суражу герб — «замокъ и три вежы»[10]. У 1616 і 1633 гадах пасад Суража спалены расійскімі войскамі. У вайну Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—1667 гг. Сураж 2 снежня 1654 г. заняты расійскім атрадам ваяводы Сямёна Стрэшнева. У 1667 г. паводле Андросаўскага перамір'я вернуты ВКЛ. У 1771 г. у Суражы было 7 вуліц, больш за 120 дамоў, каля 600 жыхароў. Пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772 г.) у складзе Расійскай імперыі.

З 1776 горад, цэнтр павета, з 1886 пазаштатны горад Віцебскага павета.

У жніўні 1917 г. Сураж «на працягу некалькіх дзён» быў «без хлеба. На глебе голаду паўсталі беспарадкі, якія былі ліквідаваныя»[11]. З 1924 цэнтр раёна, з 1938 гарадскі пасёлак. У Вялікую Айчынную вайну акупанты знішчылі ў Суражы і раёне 9181 чал. Да паўночны ўсходу ад Суража знаходзіліся «Віцебскія вароты». У 19601962 і з 1965 у Віцебскім (у 1962—1965 у Лёзненскім) р-не.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Змяненне колькасці насельніцтва Суража ў XVIII—XXI стст. (чал.)

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

Адзінае прадпрыемства пасёлка — Суражскі лясгас. У 1890-25 гг. працавала Суражская папярова-кардонная фабрыка (50 рабочых), на якой выраблялі кардон, абгортачную паперу і драўняную масу. У 1861-96 гг. працаваў Суражскі шклозавод, на ім працавала ад 32 да 60 рабочых.

Суражскі лясгас[правіць | правіць зыходнік]

Арганізаваны ў 1936 годзе, размешчаны на тэрыторыі Віцебскага і часткова Гарадоцкага раёнаў. Аб'ядноўвае Астраўское, Брыгітпольскае, Запольскае, Курынскае, Навасёлкаўскае, Суражскае і Тарасенкаўскае лясніцтвы Віцебскага раёна, Канашынскае і Шчалбоўскае Гарадоцкага раёна. Агульная плошча лясгаса каля 81 тыс. гектараў, у тым ліку пад лесам 74 тыс. гектараў.

Асноўныя лясы: хваёвыя, бярозавыя, яловыя, чорна-альховыя, асінавыя.

Лясгас вырабляе піламатэрыялы (дошка абразная і неабразная), паддоны, зрубы дамоў, рыхтуе дзелавую драўніну, дровы. Піламатэрыялы і дзелавая драўніна пастаўляюцца на экспарт.

3 1961 па 1986 год дырэктарам гэтага лясгаса працаваў заслужаны лесавод БССР Пётр Нічыпаравіч Грамыка.

Вядомыя ўраджэнцы і жыхары[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. 1,0 1,1 1,2 Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
  3. Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі (далей — НГАБ). Ф. КМФ-18. — Воп. 1. — Спр. 42. — Арк. 66 адв.
  4. Там жа. Спр. 309. — Арк. 29
  5. Там жа. Спр. 266. — Арк. 411 адв.
  6. Там жа. Спр. 76. — Арк. 132 адв. — 133
  7. Archiwum książąt Lubartowiczów Sanguszków w Sławucie. T. 7: 1554—1572. — Lwów: Nakł. ks. R.Sanguszka, 1910. — S. 274
  8. Там жа. — S. 275
  9. Там жа. — S. 274—275
  10. НГАБ. Ф. КМФ-18. — Воп. 1. — Спр. 58. — Арк. 170
  11. Великая Октябрьская социалистическая революция в Белоруссии: Док. и материалы: 40 лет 1917—1957 / Ин-т истории партии ЦК КПБ — фил. ин-та марксизма-ленинизма при ЦК КПСС, Ин-т истории Акад. наук БССР, Архив. упр. БССР; [Сост.: В. В. Скоробогатый и др.]. Т. 1.: Белоруссия в период подготовки социалистической революции: Фев. — окт. 1917 г. / Редкол.: Т. С. Горбунов и др. — Мн.: Гос. изд-во БССР, 1957. — 1005, [2] с. — С. 600.
  12. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]