Гарадскі стадыён (Барысаў)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Гарадскі стадыён, Барысаў)
Гарадскі стадыён
Гарадскі стадыён (Барысаў)
Месцазнаходжанне Беларусь, Барысаў, вуліца Гагарына, 46
Пабудаваны 1959
Рэканструяваны 1998—2001
Хатняя каманда «Смалявічы»
Умяшчальнасць 5 402[1]
Памеры поля 105×68 м
Пакрыццё натуральнае
Праблемы з <mapframe>:
  • Атрыбут «latitude» мае няслушнае значэнне
  • Атрыбут «longitude» мае няслушнае значэнне
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гарадскі стадыён — футбольны стадыён у Барысаве, Беларусь. У сезоне 2020 года з’яўляецца хатняй арэнай для футбольнага клуба «Смалявічы», які выступае ў Вышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі. Умяшчальнасць стадыёна складае 5 402 месцы.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Барысаўскі гарадскі стадыён быў пабудаваны ў 1959 годзе і першапачаткова меў адну трыбуну ўмяшчальнасцю 2 600 гледачоў. У 1973—1981 гадах на ім выступала мясцовая футбольная каманда Барысаўскага завода аўтатрактарнага электраабсталявання.

З 1996 года стадыён стаў прымаць матчы чэмпіянату Беларусі па футболе. У чэрвені 1998 арэна была праінспектавана еўрапейскай камісіяй УЕФА і атрымала права на правядзенне міжнародных матчаў. На працягу 1998—2001 гадоў праведзена маштабная рэканструкцыя спартыўнага аб’екта: з’явілася трэніровачнае поле, усталявана камп’ютарная сістэма паліву газона, удасканалены пад’язныя дарогі, інжынерныя сеткі. Былі абсталяваны прэс-цэнтр, ложа ганаровых гасцей і каментатарскія кабіны.

У 2002 годзе была пабудавана ўсходняя трыбуна, колькасць месцаў для гледачоў павялічана да 5 402. На абедзвюх трыбунах былі ўсталяваныя індывідуальныя пластыкавыя сядзенні. Праз два гады на стадыёне з’явілася электроннае табло, а яшчэ праз год — чатыры мачты штучнага асвятлення. У 2008 годзе над усходняй трыбунай быў узведзены дах. Газон на футбольным полі натуральны, усталяваны падагрэў. Памеры поля — 105×68 метраў.

З 1996 па 2013 год барысаўскі гарадскі стадыён з’яўляўся хатнім для футбольнага клуба БАТЭ.

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]