Гарадскі стадыён (Маладзечна)
| Гарадскі стадыён | |
|---|---|
| | |
| Месцазнаходжанне | Беларусь, Маладзечна, вуліца Машэрава, 6 |
| Пабудаваны | 1946 |
| Адкрыты | 1946 |
| Рэканструяваны | 2005 |
| Хатняя каманда |
«Маладзечна», «Энергетык-БДУ» |
| Умяшчальнасць | 4 560[1] |
| Памеры поля | 105×68 м |
| Пакрыццё | натуральнае |
Гарадскі стадыён — шматфункцыянальны стадыён у Маладзечне, Беларусь. У сезоне 2020 года з’яўляецца хатняй арэнай для футбольных клубаў «Маладзечна» і «Энергетык-БДУ», якія выступаюць у чэмпіянаце Беларусі па футболе. Умяшчальнасць стадыёна складае 4 560 месцаў.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Гарадскі стадыён быў пабудаваны ў Маладзечне ў 1946 годзе. З 1992 стадыён стаў прымаць матчы чэмпіянату Беларусі па футболе. Сучасны выгляд спартыўная арэна набыла ў ходзе рэканструкцыі, праведзенай на працягу 2005 года. На трыбунах былі ўсталяваныя індывідуальныя пластыкавыя сядзенні, ажыццёўлена мадэрнізацыя адміністрацыйнага будынка. У 2008 было абноўлена пакрыццё бегавых дарожак. Газон на стадыёне натуральны, усталявана электроннае табло. Памеры поля — 105×68 метраў. Падагрэў і штучнае асвятленне футбольнага поля адсутнічаюць.
