Параднёныя гарады

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Гарады-пабрацімы)
Гербы гарадоў-пабрацімаў ізраільскага Халона

Параднёныя гарады, гарады-пабрацімы — гарады розных краін, якія маюць пагадненні аб пабрацімстве і супрацоўніцтве ў эканамічнай, культурнай, гуманітарных сферах, праводзяць сярод насельніцтва па ўмацаванні даверу, узаемаразумення, па абмене досведам гарадскога кіравання, камунальнага гаспадарання.

Пачатак руху параднёных гарадоў пакладзены ў гады Другой Сусветнай вайны: у 1942 годзе два гарады, якія асабліва пацярпелі ад яе наступстваў, — Ковентры (Вялікабрытанія) і Сталінград (СССР) — прынялі рашэнне ўстанавіць сяброўскія адносіны з мэтай развіцця супрацоўніцтва ў інтарэсах міру і дабрабыту сваіх грамадзян. У канцы 1950-х гадоў рух параднення атрымаў міжнароднае прызнанне і статус. У красавіку 1957 года ў французскім горадзе Экс-ле-Бен на ўстаноўчым кангрэсе заснавана Сусветная федэрацыя параднёных гарадоў (СФПГ). У адпаведнасці са Статутам Федэрацыі асноўная мэта руху — развіццё супрацоўніцтва паміж народамі незалежна ад іх расы, мовы, рэлігіі і палітычнай сістэмы. Вышэйшы орган СФПГ — Генеральная асамблея, раз у 3 гады склікаюцца кангрэсы, бягучую работу каардынуе Выканаўчы камітэт. Па ініцыятыве СФПГ з 1963 года апошняя нядзеля красавіка адзначаецца як Сусветны дзень параднёных гарадоў.

У Беларусі парадненне гарадоў пачалося з 1950-х гадоў. У 2000 годзе 31 беларускі горад падтрымліваў сувязі са 119 гарадамі 24 краін свету, у тым ліку 16 маюць пабрацімаў у ФРГ, 8 — у Польшчы, 8 — у Францыі, 18 — у Балгарыі.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]