Гарады Кот-д’Івуара

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Гарады Кот-д’Івуара на карце.

У Кот-д’Івуары ёсць 66 гарадоў з колькасцю жыхароў больш за 12 000 чалавек[1]. Самы буйны горад краіны — Абіджан, былая сталіца. Сучасная сталіца Ямусукра па колькасці насельніцтва знаходзіцца на 4 месцы сярод іншых гарадоў краіны. Перанос сталіцы з Абіджана ў Ямусукра выкліканы эканамічнай перавагай апошняга.

Цікава, што асноўная частка вялікіх гарадоў сканцэнтравана ў аддаленай ад марскога ўзбярэжжа тэрыторыі, у той час як важныя партовыя гарады, не лічачы Абіджан, маюць больш сціплыя памеры.

Спіс буйных гарадоў Кот-д’Івуара[правіць | правіць зыходнік]

Абіджан з боку акіяна.
Вуліцы Буаке.
Гарады Кот-д’Івуара
Нумар п/п Горад Насельніцтва
1988 2012
1. Абіджан 1 934 342 4 351 086
2. Буаке 332 999 694 841
3. Далаа 122 933 261 789
4. Ямусукра 110 013 259 373
5. Караго 109 655 225 547
6. Ман 88 294 172 867
7. Сан-Педра 70 601 171 906
8. Ганьаэ 85 563 153 935
9. Дзіво 72 494 147 379
10. Аньяма 57 065 125 007
11. Абенгуру 58 974 116 169
12. Субрэ 33 162 110 794
13. Гран-Басам 41 825 88 118
14. Дабу 39 494 86 516
15. Агбавіль 46 359 82 117
16. Дуэкуэ 26 759 76 758
17. Буафле 34 562 71 792
18. Сінфра 33 971 70 564
19. Бандуку 33 051 67 719
20. Катыола 33 813 67 423
21. Сегела 29 003 67 240
22. Феркеседугу 35 155 65 432
23. Дымбокра 38 183 64 612
24. Ісіа 28 525 63 855
25. Гігло 22 187 63 643

Зноскі