Гарады і вёскі Беларусі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Гарады і вёскі Беларусі
Поўны збор энцыклапедыі
Поўны збор энцыклапедыі
Аўтары НАН РБ, ІМЭФ НАН
Краіна  Беларусь
Мова арыгінала Беларуская
Выдавецтва БелЭн імя П. Броўкі
Даты публікацыі 2004—2011

Гарады і вёскі Беларусі — шматтомная энцыклапедыя на беларускай мове, выданне Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору, Выдавецтва «Беларуская энцыклапедыя» імя Петруся Броўкі. Выпуск выдання ажыццяўляецца на заказ і пры фінансавай падтрымцы Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь.

У даведніку на падставе найноўшых архіўных і іншых крыніц адлюстраваны гісторыя і сучасны эканамічны і культурны стан усіх адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак Беларусі — 6 абласцей, 118 раёнаў, а таксама ўсіх населеных пунктаў кожнага раёна, у тым ліку тых, якія перасталі існаваць.

Змяшчае шмат каляровых і чорна-белымі здымкаў, малюнкаў, карт.

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  1. Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 1, кн. 1. Гомельская вобласць / С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. — 632 с.: іл. ISBN 985-11-0303-9.
  2. Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 2, кн. 2. Гомельская вобласць / С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелЭн, 2005. — 520 с.: іл. ISBN 985-11-0330-6.
  3. Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006. SBN 985-11-0373-X.
  4. Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 4, кн. 2. Брэсцкая вобласць / Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелЭн, 2007. — 608 с.: іл. ISBN 985-11-0303-0.
  5. Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 5, кн. 1. Магілёўская вобласць / У. У. Бянько і інш. — Мн.: БелЭн, 2008. — 727 с. ISBN 978-985-11-0409-9.
  6. Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 6, кн. 2. Магілёўская вобласць / У. Д. Будзько і інш. — Мн.: БелЭн, 2009. — 591 с. ISBN 978-985-11-0440-2.
  7. Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 7, кн. 3. Магілёўская вобласць / У. А. Бадакоў і інш.; пад навуковай рэдакцыяй А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2009. — 542 с. ISBN 978-985-11-0452-5.
  8. Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 8, кн. 1. Мінская вобласць / Рэдкалегія: Т. У. Бялова (дырэктар) і інш. — Мн.: БелЭн, 2010. — 736 с.: іл. ISBN 978—985-11-0302-3.
  9. Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 8, кн. 2. Мінская вобласць / Рэдкалегія: Т. У. Бялова (дырэктар) і інш. — Мн.: БелЭн, 2011. — 464 с.: іл. ISBN 978-985-11-0554-6.

Ацэнкі[правіць | правіць зыходнік]

Былая загадчыца адной з рэдакцый «БелЭн» Тамара Кароткая адзначае, што шматтомныя энцыклапедыя «Гарады і вёскі Беларусі» — прадукт досыць даўні, яшчэ напрацоўкі Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору дваццацігадовай даўніны[1].

Памылкі[правіць | правіць зыходнік]

У энцыклапедыі дапушчана шмат памылак. Самыя распаўсюджаныя: алфавітнае сартаванне артыкулаў паводле рускамоўнага напісання, недакладныя звесткі[2][3], поўдзень блытаецца з поўначчу, пунктуацыйныя і стылістычныя памылкі. Якасць і падрабязнасць артыкулаў па розных раёнах можа адрознівацца.

Прыклады памылак:

  • Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць
    • Іванаўскі раён
  1. «Крочаўскі…» на старонцы 359. Павінна быць Кротаўскі.
  2. «Сочаўскі…» на старонцы 359. Павінна быць Сачыўскі.
  3. «Снічаўскі…» на старонцы 359. Павінна быць Снітаўскі.
    • Івацэвіцкі раён
  1. старонка 439, карта Івацэвіцкага раёна: пазначана няслушная назва — Белавічы, замест Бялавічы.
  • Т. 4, кн. 2. Брэсцкая вобласць
    • Камянецкі раён
  1. «Вярховіцкі, Воўчынскі…» на старонцы 8. Алфавітнае сартаванне артыкулаў паводле рускамоўнага напісання.
    • Ляхавіцкі раён
  1. «Нацкі, Агарэвіцкі…» на старонцы 249. Алфавітнае сартаванне артыкулаў паводле рускамоўнага напісання.
    • Маларыцкі раён
  1. «Масевіцкі, Макранскі…» на старонцы 323. Няслушнае сартаванне артыкулаў.
    • Пінскі раён
  1. Парушаны парадак населеных пунктаў: Ботава, Бердуны, БярозавічыВулька Гарадзішчанская, Выжлавічы, Вылазы, Высокае, Вулька Лаўская
  2. «Пасяніцкі, Парахонскі…» на старонцы 365. Няслушнае сартаванне артыкулаў.
  3. «Малая Вулька — вёска ў Хойнаўнскім с/с…» на старонцы 432. Памылка ў назве, слушная назва — Хойнаўскі.
    • Пружанскі раён
  1. «Вялікі Краснік… за 30 км на ПнЗ ад Пружан… 47 км ад чыг. ст. Аранчыцы…» і «Малы Краснік… за 31 км на ПнУ ад Пружан… 48 км ад чыг. ст. Аранчыцы…» на старонках 500 і 520. Памылка ў адлегласці і арыентаванні.
  2. «Гарадняны… за 10 км на Пд ад Пружан… 5 км ад чыг. ст. Аранчыцы…» на старонцы 501. Памылка ў адлегласці і арыентаванні.
  3. «Інтэрнацыянальны… за 12 км на Пд ад Пружан… 4 км ад чыг. станцыі Аранчыцы…» на старонцы 508. Памылка ў адлегласці.
  4. «Каштанаўка… за 7 км на Пд ад Пружан… 6 км ад чыг. станцыі Аранчыцы…» і «Чахец… за 18 км на Пд ад Пружан… 10 км ад чыг. станцыі Аранчыцы…» на старонках 511 і 542. Памылка ў адлегласці.
  5. «Лінова… за 12 км на Пд ад Пружан…» на старонцы 517. Памылка ў адлегласці.
  6. «Малыя Якавічы… за 2 км на Пн ад Пружан… 23 км ад чыг. ст. Аранчыцы…» на старонцы 520. Памылка ў адлегласці.
  7. «Пружаны… 12 км ад чыг. ст. Аранчыцы на лініі Баранавічы—Брэст…» на старонцы 480. Памылка ў адлегласці.
  8. «Слабодка… за 10 км на Пн ад Пружан… 23 км ад чыг. станцыі Аранчыцы…» на старонцы 535. Памылка ў адлегласці і арыентаванні.
  9. «Сланімцы… за 5 км на Пд ад Пружан… 8 км ад чыг. ст. Аранчыцы…» на старонцы 535. Памылка ў адлегласці.
  • Т. 8, кн. 1. Мінская вобласць
    • Валожынскі раён
  1. «Ляшчоўскі, Лоскаўскі, Ластаянцаўскі… Вішнеўскі, Валожынскі…» на старонцы 335. Алфавітнае сартаванне артыкулаў паводле рускамоўнага напісання.
  • Т. 8, кн. 2. Мінская вобласць
    • Дзяржынскі раён
  1. Ружанпаль замест Ружампаль на старонцы 89.
  • Т. 8, кн. 5. Мінская вобласць
    • Пухавіцкі раён
  1. # «Iзбішча… у пач. 20 ст. 24 двары, 273 жыхары» на старонцы 146. Інфармацыя тычыцца вёскі Навасёлкаўскай воласці (цяпер у Блонскім сельсавеце); даных за 1917 і 1926 гады няма ўвогуле. Па даных за 1960 год трэба ўдакладненне.
    • Чэрвеньскі раён
  1. «Адынь… 6 гаспадарак, 9 жыхароў (2013)…» на старонцы 274. Колькасць двароў і насельніцтва значна заніжаная.
  2. «Амяло…» на старонцы 276. Няма даных перапісаў 1908[4], 1917[5] і 1926 гадоў, дзе населены пункт упамінаецца пад назвай Імяло.
  3. «Буда… У канцы 19 ст. маёнтак у Грабёнскай воласці…» на старонцы 280. Насамрэч маёнтак у Грабёнскай воласці — гэта іншая вёска Буда, яе тычацца і даныя перапісаў 1897 і 1917 гадоў, магчыма, і некаторая іншая інфармацыя, тады як вёска, пра якую ідзе гаворка, адносілася да Юрэвіцкай воласці.
  4. «Буйное…» на старонцы 280. Няма даных перапісаў 1908[4], 1917[5] і 1926 гадоў, дзе населены пункт упамінаецца пад назвай Межніца (не блытаць з іншай вёскай Межніца).
  5. «Бярозаўка…» на старонцы 281. Інфармацыя па дасавецкай гісторыі вёскі тычыцца вёскі Бярозаўка Бярэзінскага сельсавета Бярэзінскага раёна. Вёска Руднянскага сельсавета, імаверна, заснавана ў пачатку XX ст., але побач яе месца яшчэ у XIX ст. быў маёнтак Драхча.
  6. «Бярозаўка 1…» і «Бярозаўка 2…» на старонцы 281: геаграфічныя апісанні вёсак пераблытаны месцамі.
  7. «Валадута…» на старонцы 282. Няма даных перапісу 1908[4] і часткова 1917[5]: упамінаецца толькі засценак Валадута, а быў яшчэ фальварак Баяры-Валадута.
  8. «Вінаградаўка… Засн. ў 1922 г. як пасёлак Вінаградаўка на свабодных землях…» на старонцы 285. Аднак на захад ад яго, непасрэдна у заходняй частцы сучаснай вёскі існаваў фальварак Слатвін, пра які ў кнізе не распавядаецца.
  9. «Вішанька — вёска ў Руднянскім с/с… У пач. 1930-х… працавала дрэваапрацоўчая арцель „1 Мая“…» на старонцы 285. Арцель «1 Мая» працавала побач з Вішанькай Валевачоўскага сельсавета, акрамя таго, гэта самастойны населены пункт, у артыкуле пра які пра гэта не распавядаецца. Акрамя таго, у артыкуле пра вёску Руднянскага сельсавета няма даных перапісу 1908[4], пра вёску Валевачоўскага сельсавета — 1917[5] гадоў.
  10. «Вялікі Бор… З 20.8.1924 г. засценак Дзедзін Бор у Дамавіцкім с/с…» на старонцы 288. Дзедзін Бор — гэта іншая вёска на тэрыторыі цяперашняга Раваніцкага сельсавета, зараз не існуе. Вялікі Бор з 20.8.1924 г. увайшоў у склад Грабёнскага сельсавета.
  11. «Гарадок…» на старонках 289—290. Няма даных перапісаў 1908[4] і 1917[5] гадоў.
  12. «Дубнікі… З 20.8.1924 г. вёска Дубраўка ў Калодзежскім с/с…» на старонцы 297. Магчыма, інфармацыя тычацца цяперашняга пасёлка Індом.
  13. «Дуброва… З 20.8.1924 г. вёска ў Вайнілаўскім с/с…» на старонцы 297. Імаверна, Грабянецкім.
  14. Прапушчаны пасёлак Індом Чэрвеньскага сельсавета, да 1930-х вядомы як хутар Дубраўка.
  15. «Красная Змена… Вядома з 1-й пал. 20 ст….» на старонках 310—311. Насамрэч населены пункт існаваў яшчэ ў 2-й палове 19 стагоддзя як фальварак, затым пасёлак Юравічы, глядзіце таксама Юравічы на старонцы 350.
  16. «Красная Ніва — вёска у Руднянскім сельсавеце… Засн. ў 1923 г. шляхам перайменавання б. вёскі Чорная Рудня…» на старонцы 311. Перайменаванне — не заснаванне, вёска пад назвай Чорная Рудня існавала і да 1923 года, такім чынам, апісваецца не ўся гісторыя вёскі. Тым часам, на картах канца XIX ст. вёскі няма.
  17. «Лежні… У 1960 г. вёска Лежнеўка, 38 жыхароў…» на старонцы 314. Лежнеўка — гэта іншая вёска, не існуе з 1988 года, гл. стар. 282 пра вёску Вайнілава.
  18. «Любішына… 171 гаспадарка, 5 жыхароў (2013)…» на старонцы 316. Колькасць насельніцтва значна заніжаная, не адпавядае колькасці двароў (дачы гэтымі данымі як двары не ўлічваюцца).
  19. «Малінаўка…» на старонцы 318. Паблытаны аднайменныя вёскі Лядскага і Раваніцкага сельсаветаў. Так, напісана, што з вёскай Лядскага сельсавету «…У 1966 г.… аб’ядналася вёска Бізаўка», хаця гэтая інфармацыя тычацца вёскі Раваніцкага сельсавету, як і інфармацыя пра дасавецкую гісторыю вёскі. Вёска Лядскага сельсавету на пачатку XX ст. называлася Давыдаўкай і ўваходзіла ў склад Якшыцкай воласці. Савецкая і паслясавецкая гісторыя лядзенскай Малінаўкі апісаная слушна. Пра раваніцкую вёску інфармацыі вельмі мала, акрамя таго, памылкова згаданы населены пункт Маліннік Грабёнскай воласці, хаця, больш імаверна, гэта цяперашняя вёска Мяжонка.
  20. «Матусоўка…» на старонках 318—319. Няма даных перапісаў 1908[4] і 1917[5] гадоў, дзе вёска згадана пад назвай Галава Матусова.
  21. «Мехаўка…» на старонцы 319. Няма даных перапісаў 1908[4] і 1917[5] гадоў, дзе вёска згадана пад назвамі Падзадабрычча Новае і Мехава (Нова-Падзадырачча).
  22. «Первае Мая… Засн. ў 2-й пал. 20 ст….» на старонцы 327. Насамрэч населены пункт існаваў яшчэ ў 2-й палове 19 стагоддзя як урочышча Вадапой.
  23. «Слабодка — вёска ў Руднянскім с/с… Паводле перапісу 1897 г. ў Грабёнскай вол., вёска Слабодка (яна ж Белалужжа)…» на старонцы 336. Трэба ўдакладненне: магчыма, Белалужжа — вёска Белая Лужа, цяпер на тэрыторыі Смалявіцкага раёна як населены пункт не існуе.
  24. «Хутар, Хутар Раваніцкі…» на старонцы 346. Няма даных перапісу 1908[4].
  25. «Юравічы…» на старонцы 350. Упамінаюцца фальварак і створаны на яго месцы ў 1921 годзе пасёлак, хаця яны знаходзіліся на тэрыторыі цяперашняй вёскі Красная Змена.
  26. «Язоўкі… У 1960 г. вёска Юрздаўка, 168 жыхароў, у Раваніцкім, пасля ў Лядскім сельсаветах…» на старонцы 351. Юрздыка (Юрздаўка) — гэта іншая вёска, з 1962 года ў межах вёскі Раванічы, гл. стар. 332 пра вёску Раванічы.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Ярмолович В. С. Список населенных мест Минской губернии = На обл. загл. : Алфавит. список насел. мест Минск. губ. / сост. В. С. Ярмолович. — Минск: Губ. тип., 1909. — 231, [1] с.
  • Список населённых мест Б.С.С.Р. б. Минской губернии / Центральное Статистическое Бюро Б.С.С.Р.. — Минск: Издательство «Белтрестпечать», 1924.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]