Гаральд Холт
Гаральд Эдвард Холт (5 жніўня 1908 — 17 снежня 1967) — аўстралійскі палітык, сямнаццаты прэм'ер-міністр Аўстраліі.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Гаральд Холт нарадзіўся ў сям’і школьных настаўнікаў. Бацькі развяліся, калі яму было 10 гадоў. Ён наведваў каледж Уэслі ў Мельбурне, а затым паступіў ва ўніверсітэт Мельбурна. Ва ўніверсітэце вывучаў законы, акрамя таго гуляў у футбол, крыкет і тэніс за каманду каледжа. У 1930 годзе ён скончыў навучанне, а ў 1931 — стаў членам гільдыі. Быў сакратаром кінематаграфічнай асацыяцыі.
У 1940-м годзе, ужо пасля пачатку палітычнай кар’еры, Холт запісаўся ў аўстралійскую армію (ішла Другая сусветная вайна), але пасля пяці месяцаў службы вярнуўся да парламенцкай дзейнасці.
Холт займаў пасады міністра працы і нацыянальных паслуг, а таксама міністра па навуковых і індустрыяльных даследаваннях ва ўрадах Роберта Мензіса і Артура Фадэна. Пазней ён зноў займаў пасаду міністра працы і нацыянальных паслуг, увёўшы воінскі абавязак для ўсіх мужчын, старэйшых за 18 гадоў. У 1949—1956 годзе Холт быў міністрам іміграцыі. Дзякуючы яму была адменена схема «белай» іміграцыі ў Аўстралію, якая практыкавалася з 1901 года.
У 1956 Холт стаў другім чалавекам і ў ліберальнай партыі, і ў палаце прадстаўнікоў, а ў 1958 — скарбнікам Аўстраліі. Пасля сыходу Роберта Мензіса ў 1966 годзе, Холт стаў лідарам партыі і прэм’ер-міністрам краіны. У чэрвені 1966 ён наведаў з візітам ЗША, дзе абмяркоўваў пытанні в’етнамскай вайны з прэзідэнтам Джонсанам. Холт падтрымаў палітыку амерыканцаў і да канца 1966 6000 салдат былі адпраўлены ў В’етнам. Разам з тым, расла незадаволенасць гэтай пазіцыяй, і калі ў 1966 годзе Холт выйграў выбары, то ў 1967 годзе ён стаў падвяргацца шматлікім нападкам.
17 снежня 1967 г. Холт знік без звестак у час купання каля Портсі, штат Вікторыя. Яго цела не было знойдзена. 19 снежня ён быў прызнаны памерлым, а пост прэм’ер-міністра заняў Джон Мак-Івен.
Зноскі
- ↑ Harold Holt // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Harold Holt // GeneaStar
- ↑ English Wikipedia community Harold Holt // Wikipedia — 2001. Праверана 29 жніўня 2023.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Гаральд Холт
- Гаральд Эдвард Холт на сайце Сусветнага гістарычнага праекта Архівавана 27 снежня 2010.
- Гаральд Эдвард Холт на сайце Аўстралійскага біяграфічнага слоўніка
- Прэм’ер-міністры Аўстраліі: Гаральд Эдвард Холт на сайце Нацыянальнага архіва Аўстраліі Архівавана 17 верасня 2010.
- Гаральд Эдвард Холт на сайце Нацыянальнага музея Аўстраліі Архівавана 13 лістапада 2011.
- Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, якія не маюць старонак цёзак па прозвішчы
- Міністры фінансаў Аўстраліі
- Нарадзіліся 5 жніўня
- Нарадзіліся ў 1908 годзе
- Нарадзіліся ў Новым Паўднёвым Уэльсе
- Памерлі 19 снежня
- Памерлі ў 1967 годзе
- Памерлі ў штаце Вікторыя
- Члены Ліберальнай партыі Аўстраліі
- Кавалеры Пашаны
- Асобы
- Памерлі 17 снежня
- Міністры працы Аўстраліі
- Прэм’ер-міністры Аўстраліі
- Зніклыя без вестак