Гаранская града

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Гаранская града — града вакол вёсак Гаране, Барсучына, Масцішча, Кацілава, Маласць Мёрскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Абсалютная адзнака над узроўнем мора 161,0 м, бачная вышыня 32 м, даўжыня 1,4 км, шырыня 1 км, арыентавана з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Плошча 1 км².

Утварылася 14—15 тысяч гадоў таму ў часы браслаўскай стадыі паазёрскага зледзянення ў выніку дзейнасці ледавіковага покрыва і яго расталых водаў. Гэта канцова-марэннае ўтварэнне. Адклады — супескі, суглінкі, розназярністыя і дробназярністыя пяскі. Мясцовая назва «Косы і Шнуры».

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Міёрскага раёна / рэдкал. Г. М. Маняк [і інш.]. — Мн., 1998. — 622 с.