Гарацыа Гейтс
| Гарацыа Гейтс | |
|---|---|
| англ.: Horatio Gates | |
| партрэт пэдзля Гілберта Сцюарта | |
| Дата нараджэння | 26 ліпеня 1727 |
| Месца нараджэння | Молдан, Эсэкс, Англія |
| Дата смерці | 10 красавіка 1806 (78 гадоў) |
| Месца смерці | Нью-Ёрк, ЗША |
| Месца пахавання | |
| Грамадзянства | |
| Прыналежнасць | Каралеўства Вялікабрытанія |
| Род войскаў | сухапутныя войскі |
| Гады службы |
1745—1769 (Вялікабрытанія) 1775—1783 (ЗША) |
| Званне |
маёр (Вялікабрытанія) генерал-маёр (ЗША) |
| Бітвы/войны | |
| Узнагароды і званні | |
| Аўтограф |
|
Гарацыа Гейтс (англ.: Horatio Gates; 1728, Молдан, Эсэкс, Англія — 10 красавіка 1806, Нью-Ёрк) — амерыканскі военачальнік, удзельнік Вайны за незалежнасць у Паўночнай Амерыцы.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Служыў у брытанскай арміі, удзельнічаў у Вайне з французамі і індзейцамі.
У 1772 годзе перабраўся ў Вірджынію, падтрымліваў барацьбу каланістаў за свае правы. У 1775 годзе ўзначаліў адміністрацыйна-страявую службу Кантынентальнай арміі (1775), затым змяніў генерала Філіпа Скайлера на пасадзе камандуючага Паўночнай арміяй у Нью-Ёрку (1777). Пры дапамозе Бенедыкта Арналда дамогся капітуляцыі брытанскіх сіл пад камандаваннем Джона Бургайна ў бітве пры Саратозе (1777).
Гейтс браў удзел у змове Томаса Конвея з мэтай зняць Джорджа Вашынгтона з пасады камандуючага Кантынентальнай арміяй. Новым камандуючым змоўшчыкі хацелі зрабіць Гейтса. Пасля правалу змовы вярнуўся да сваіх войскаў у Нью-Ёрку.
У 1780 годзе ўзначаліў Паўднёвую армію, спрабаваў процідзейнічаць Чарльзу Корнуалісу ў паўднёвых штатах, але быў разбіты ў бітве пад Камдэнам (Паўднёвая Караліна) і адхілены ад камандавання. Прычыны паражэння расследавала спецыяльная камісія, якая не прад'явіла ніякага абвінавачвання Гейтсу.
Пасля заканчэння вайны жыў на плантацыі ў Вірджыніі, у 1790 годзе вызваліў сваіх рабоў і пасяліўся ў Нью-Ёрку.
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Гарацыа Гейтс
- Нарадзіліся 26 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1727 годзе
- Памерлі 10 красавіка
- Памерлі ў 1806 годзе
- Пахаваныя ў Нью-Ёрку
- Узнагароджаныя Залатым Медалём Кангрэса
- Асобы
- Нарадзіліся ў 1728 годзе
- Нарадзіліся ў Эсэксе
- Памерлі ў Нью-Ёрку
- Генералы ЗША
- Удзельнікі вайны за незалежнасць ЗША
- Удзельнікі Сямігадовай вайны
- Генерал-маёры ЗША