Гарачыня ў Еўропе (2022)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Тэмпература ў Еўропе з 3 па 9 ліпеня 2022 года.

Гарачыня ў Еўропе — пагодная анамалія ў чэрвені—ліпені 2022 года ў Еўропе, якая характарызуецца анамальна высокімі тэмпературамі, хвалямі спякоты, а таксама колькасцю ападкаў ніжэй нормы, засухай. Бедства закранула Паўднёвую, Заходняя і Цэнтральную Еўропу, у тым ліку і такія краіны як Іспанія, Партугалія, Францыя, Італія, Германія, Вялікабрытанія, балканскія краіны і іншыя. У чэрвені на большай частцы тэрыторыі Еўропы тэмпература дасягала +40—43 °C, і былі пабіты сотні штодзённых і месячных тэмпературных рэкордаў[1]. Найбольш высокая тэмпература была зарэгістраваная 14 ліпеня ў Аліжо ў Партугаліі і склала +47 °C[2]. Анамальная спёка прывяла да лясных пажараў і тысяч смерцяў людзей.

Прычыны[правіць | правіць зыходнік]

Тэмпература паветра 13 ліпеня ў Еўразіі і Афрыцы.

Прычынай гарачага надвор’я стаў цыклон над поўначчу Іспаніі, які ўцягваў гарачае і запыленае паветра з захаду пустыні Сахара. Гэтая маса ў выніку трапіла на Пірэнейскі паўвостраў[3][4][5]. Затым усталяваўся антыцыклон, у той час як з захаду Афрыкі працягнуўся вынас гарачых паветраных мас. Ва ўмовах антыцыклону паветра распалялася. Грэбень цяпла ў выніку пашырыўся на Англію і Цэнтральную Еўропу[6]. Такое надвор’е ўсталявалася надоўга.

Кліматолагі звязалі экстрэмальную спякоту з уздзеяннем змены клімату, а эксперты прагназавалі, што ў выніку змены клімату хвалі цяпла ў Еўропе будуць назірацца з нарастаючай частатой[7][8][9].

Па краінах[правіць | правіць зыходнік]

Вялікабрытанія[правіць | правіць зыходнік]

Чэрвень[правіць | правіць зыходнік]

14 чэрвеня ў сувязі з прагнозам метэаралагічнага бюро аб высокіх тэмпературах Агенцтва па бяспецы аховы здароўя Вялікабрытаніі (UKHSA) абвясціла папярэджанне 2-га ўзроўню («апавяшчэнне і гатоўнасць») у некалькіх рэгіёнах у перыяд з паўночы 16 чэрвеня да паўночы 18 чэрвеня. Такімі рэгіёнамі сталі Лондан, усход, паўднёвы ўсход і паўднёвы захад Англіі[10].

15 чэрвеня UKHSA абвясціла папярэджанне 3-га ўзроўню («дзеянне анамальнай спякоты») для Лондана, Усходняй і Паўднёва-ўсходняй Англіі, захаваўшы папярэджанне 2-га ўзроўню для Паўднёва-Заходняй Англіі. Паводле прагнозаў метэаралагічнага бюро, пік цяпла наступіць у пятніцу, дасягнуўшы неабходнага парога для разгляду перыяду моцнай спякоты, перш чым 18 чэрвеня тэмпература значна панізіцца[11].

17 чэрвеня тэмпература ў Лондане дасягнула +32,7 °C у самы гарачы дзень чэрвеньскай хвалі спякоты ў краіне[11].

Ліпень[правіць | правіць зыходнік]

У Лондане 18 ліпеня тэмпература дасягнула адзнакі +40 °C і пабіла рэкорд 2019 года[9].

Германія[правіць | правіць зыходнік]

З 14 па 20 чэрвеня ў Германіі было зарэгістравана 1636 дадатковых смерцяў[12], чаму, імаверна, спрыялі высокія тэмпературы, якія дасягнулі 39,2 °C. На наступным тыдні залішняя смяротнасць вырасла на 14 %.

Іспанія[правіць | правіць зыходнік]

Чэрвень[правіць | правіць зыходнік]

Зводка па максімальным тэмпературам паветра 12 чэрвеня на Пірынейскім паўвостраве.

Спецыяльнае папярэджанне з-за высокіх тэмператур было абвешчана дзяржаўным метэаралагічным агенцтвам (Agencia Estatal de Meteorología, AEMET) 10 чэрвеня, але толькі для 12 правінцый і з жоўтым узроўнем папярэджання ў Арагоне, Кастыліі — Ла-Манча, Каталоніі, Эстрэмадура і Мадрыдзе, і аранжавым у Андалусіі[3]. На гэтым этапе незвычайная спякота не закранула Канарскія астравы, Галісію і Заходняе ўзбярэжжа Кантабрыі[13]. Першапачаткова AEMET прагназавала, што хваля спякоты працягнецца да 15 чэрвеня, не выключаючы, што яна можа працягвацца да канца тыдня[3].

11 чэрвеня высокія тэмпературы былі ўжо зафіксаваны на паўднёвым захадзе паўвострава, напрыклад, + 41 °C у Севільі. Папярэджанні таксама заставаліся актыўнымі для Арагона, Кастыліі і Леона, Кастыліі — Ла-Манча, Каталоніі і Мадрыда на жоўтым узроўні і на аранжавым узроўні для Эстрэмадуры і Андалусіі[14]. Аднак умовы надвор’я не адпавядалі афіцыйным крытэрам для пачатку анамальнай спякоты[15].

12 чэрвеня тэрмометры зафіксавалі тэмпературу +43,2 °C у Альмадэне (Сьюдад-Рэаль), што з’яўляецца самым высокім значэннем у афіцыйны дзень пачатку анамальнай спякоты. Тэмпературы вышэй +40 °C таксама былі зарэгістраваны на 47 станцыях сеткі AEMET. Агенцтва выпусціла спецыяльнае паведамленне № 3/2022 з інфармацыяй аб з’яве, яго прагнозам і апавясціла аб пачатку Нацыянальнага плана прафілактычных дзеянняў па ўздзеянні залішніх тэмператур на здароўе з картай прысваення ўзроўняў[13].

Тэрмометр, які паказвае +39 °C на вуліцы ў Вальядалідзе 15 чэрвеня.

У перыяд з 11 па 20 чэрвеня, паводле ацэнак, 829 чалавек памерла ад спёкі[16].

Ліпень[правіць | правіць зыходнік]

18 ліпеня Інстытут аховы здароўя Карласа III паведаміў аб дадатковых 150 смяротных выпадках 16 ліпеня, звязаных са спякотай, у выніку чаго агульная колькасць загінулых дасягнула 510 чалавек за ліпеньскі перыяд[17].

Польшча[правіць | правіць зыходнік]

19 чэрвеня тэмпература на захадзе Польшчы перавысіла +36 °C. У Слубіцы максімальная тэмпература дасягала +38,3 °C. Гэта адпавядае рэкорду самай высокай тэмпературы чэрвеня (рэкорд, усталяваны ў 2019 годзе)[18]. У чарговы раз тэмпература дасягнула максімуму да канца месяца. 30 чэрвеня 9 метэастанцый зафіксавалі рэкордна высокія месячныя тэмпературы. Устанаўленне новых месячных рэкордаў таксама зафіксавана 1 ліпеня. У Тарнаве тэмпература дасягнула +37,7 °C, пабіўшы рэкорд самай высокай тэмпературы ў ліпені. У горадзе Кросна зафіксавана тэмпература +35,5 °C, што з’яўляецца самай высокай тэмпературай для гэтай станцыі ў цэлым[19].

22 чэрвеня ў Шчэціне загінуў аднагадовы хлопчык, якога памылкова пакінулі ў машыне[20]. 24 чэрвеня ў чарзе машын на польска-ўкраінскай мяжы загінуў мужчына. Яго смерць наступіла з-за перагрэву[21]. 26 чэрвеня ў Плоньску ад меркаванага сонечнага ўдару памёр мужчына[22].

Партугалія[правіць | правіць зыходнік]

У ліпені больш за 3000 гектараў былі спалены ляснымі пажарамі ў Лейрыі, заблакаваўшы частку аўтамагістралі A1, якая праходзіць ад Порту да Лісабона. У Алгарві ўспыхнуў пажар у горадзе Фару, які перакінуўся на курорт Кінта-ду-Лагу. Паводле звестак упраўлення грамадзянскай абароны, з пачатку лясных пажараў пацярпелі не менш за 135 чалавек, каля 800 чалавек былі эвакуяваны са сваіх дамоў[23]. Загінуў адзін пілот, калі яго пажарны самалёт разбіўся ў Віла-Нова-ды-Фош-Коа падчас барацьбы з ляснымі пажарамі ў гэтым рэгіёне[24]. Прынамсі 238 чалавек загінулі з-за спякоты[25], яшчэ каля 187 паранены[26]. Да 17 ліпеня Галоўнае ўпраўленне аховы здароўя Партугаліі паведаміла аб сумарна 659 смерцях, звязаных з перыядам моцнай спякоты[27].

Па стане на 18 ліпеня, колькасць смерцяў ад анамальнай спякоты ў Партугаліі вырасла да 1063[28].

Францыя[правіць | правіць зыходнік]

У ліпені 2022 года, паводле ацэнак, у выніку лясных пажараў у Жырондзе згарэла, у агульнай складанасці, больш за 10 000 гектараў (25 000 акраў) лесу, што прывяло да эвакуацыі больш за 12 000 чалавек[29].

Эканамічныя наступствы[правіць | правіць зыходнік]

Па даных Bloomberg са спасылкай на аналітыкаў кампаніі Rystad Energy, анамальная спякота перашкодзіць еўрапейскім краінам аднавіць запасы газу перад зімой. Спякота паўплывала і на транспартныя зносіны ў Еўропе: на чыгунках магчымыя затрымкі цягнікоў або іх адмены, прыпынены вылеты з некаторых аэрапортаў Вялікабрытаніі[30].

Іншымі наступствамі, якія залежаць і ад прыродных стыхійных бедстваў, з’яўляюцца праблема ў Італіі са зборам ураджаю з прычыны абмялення рэк, а таксама праблемы ў Германіі па транспарціроўцы вугалю з марскіх партоў баржамі (з прычыны таго ж падзення ўзроўню вады ў Рэйне)[31].

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. "Historic June heat wave smashes records in Europe". The Washington Post [англійская]. 20 June 2022. Архівавана з арыгінала 19 July 2022. Праверана 18 July 2022.
  2. Portugal hits 47ºC (англ.). www.theportugalnews.com. Праверана 19 ліпеня 2022.
  3. а б в La AEMET activa el aviso especial por la primera ola de calor del año (ісп.). RTVE (10 чэрвеня 2022). Архівавана з першакрыніцы 18 ліпеня 2022. Праверана 14 чэрвеня 2022.
  4. ¿Hasta cuándo va a durar esta ola de calor? (ісп.). El Mundo (13 чэрвеня 2022). Праверана 14 чэрвеня 2022.
  5. Ya está aquí la primera gran ola de calor: alerta en España por temperaturas de 44ºC en estas zonas (ісп.). El Español (11 чэрвеня 2022). Праверана 14 чэрвеня 2022.
  6. news.ru
  7. Carrington, Damian. Why is it so hot in the UK and elsewhere in Europe and what are the dangers? (англ.). The Guardian (11 ліпеня 2022). Праверана 17 ліпеня 2022.
  8. School, Columbia Climate. More Frequent European Heat Waves Linked to Changes in Jet Stream (англ.). State of the Planet (5 ліпеня 2022). Праверана 17 ліпеня 2022.
  9. а б Казнь жарой: как Европа переживает самые горячие дни в своей истории. Комсомольская правда (18 ліпеня 2022). Праверана 19 ліпеня 2022.
  10. "Heat-health alert issued by the UK Health Security Agency". www.gov.uk [англійская]. 15 June 2022. Архівавана з арыгінала 17 June 2022. Праверана 18 June 2022.
  11. а б "Heatwave alert as parts of UK experience hottest day of 2022 so far". The Guardian [англійская]. 17 June 2022. Архівавана з арыгінала 18 June 2022. Праверана 18 June 2022.
  12. Sterbefallzahlen im Juni 2022 um 8 % über dem mittleren Wert der Vorjahre (ням.). Statistisches Bundesamt. Архівавана з першакрыніцы 16 July 2022. Праверана 16 ліпеня 2022.
  13. а б Benayas, Victoria Torres. El primer día de la ola de calor dispara los termómetros a 43 grados (ісп.). El País (12 чэрвеня 2022). Архівавана з першакрыніцы 18 July 2022. Праверана 14 чэрвеня 2022.
  14. A la espera de la ola de calor el termómetro ya agobia al suroeste peninsular (ісп.). www.efe.com. Архівавана з першакрыніцы 14 June 2022. Праверана 14 чэрвеня 2022.
  15. ¿Cuándo terminará la ola de calor? Una dana vendrá a echarnos una mano(нявызн.). Tiempo.com | Meteored (13 чэрвеня 2022). Архівавана з першакрыніцы 13 June 2022. Праверана 14 чэрвеня 2022.
  16. IANS (2022-07-16). "84 dead in 1st three days of Spain's heatwave; death toll likely to rise". Business Standard India [англійская]. Архівавана з арыгінала 18 July 2022. Праверана 2022-07-16.
  17. EP. El cálculo de muertes por la ola de calor en España se cifra en 510 entre el 10 y el 16 de julio (ісп.). El País (18 ліпеня 2022). Архівавана з першакрыніцы 18 July 2022. Праверана 18 ліпеня 2022.
  18. Pogoda. Rekord temperatury wyrównany 19 czerwca w Słubicach | Wiadomości Radio ZET (польск.). Архівавана з першакрыніцы 21 June 2022. Праверана 18 July 2022.
  19. Najpierw w czerwcu, a teraz w lipcu takiego żaru jeszcze nie było. Nawet 38 stopni. Gdzie było najgoręcej? (польск.). Архівавана з першакрыніцы 13 July 2022. Праверана 18 July 2022.
  20. 1,5-roczny Szymon zmarł zamknięty w samochodzie. Ruszyło śledztwo (польск.). Архівавана з першакрыніцы 15 July 2022. Праверана 18 July 2022.
  21. Dramat na granicy z Ukrainą. Z powodu upału zmarł mężczyzna. Brakuje wody, a w autach jest jak w piekarniku (польск.). Архівавана з першакрыніцы 29 June 2022. Праверана 18 July 2022.
  22. Udar słoneczny zabił 36-latka? Jeździł na hulajnodze i zaczął wymiotować (польск.). Архівавана з першакрыніцы 2 July 2022. Праверана 18 July 2022.
  23. Demony, Catarina; Pereira, Miguel (2022-07-13). "Scorching heat wave sparks wildfires in Europe". Reuters [англійская]. Архівавана з арыгінала 17 July 2022. Праверана 2022-07-15.
  24. Europe heatwave: Deadly wildfires spread in Mediterranean. BBC (16 ліпеня 2022). Архівавана з першакрыніцы 18 July 2022. Праверана 18 July 2022.
  25. Donn, Natasha. Heatwave provokes 238 excess deaths in seven days (англ.). Portugal Resident (15 ліпеня 2022). Архівавана з першакрыніцы 16 July 2022. Праверана 16 ліпеня 2022.
  26. "Europe heatwave: Thousands escape wildfires in France, Spain and Greece". BBC [англійская]. 2022-07-15. Архівавана з арыгінала 18 July 2022. Праверана 2022-07-16.
  27. More than 1,000 deaths linked to heatwave in Portugal, Spain. BNO News (апублікавана June 17, 2022). July 17, 2022. Архівавана з арыгінала 17 July 2022. Праверана 18 July 2022.
  28. de 2022, 19 de Julio. Portugal registra más de 1.000 muertes relacionadas con el calor (ісп.)(недаступная спасылка). infobae. Архівавана з першакрыніцы 20 ліпеня 2022. Праверана 20 ліпеня 2022.
  29. "Europe heatwave: Deadly wildfires spread in Mediterranean". BBC News. 2022-07-17. Праверана 2022-07-21.
  30. Зарубежные СМИ: Каковы последствия аномальной жары в Европе?. Коммерсантъ. Праверана 19 ліпеня 2022.
  31. Смертельная жара душит в объятиях Европу. РИА Новости (19 ліпеня 2022). Праверана 19 ліпеня 2022.