Гара Амундсена

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Гара Амундсена
Тып Нунатак
Размяшчэнне

Антарктыда

67°14′ пд. ш. 100°45′ у. д.HGЯO
Вышыня вяршыні 1445 м

Гара Амундсенанунатак ва Усходняй Антарктыдзе, у заходняй частцы Зямлі Уілкса, каля ўсходняга борта вываднога ледавіка Дэнмана пад 67°13' паўднёвай шыраты і 100°44' усходняй даўгаты. Вышыня 1445 м. Складзена пратэразойскімі пародамі. Ледавіковая штрыхоўка на вяршыні сведчыць аб большай магутнасці ледавіковага шчыта Антарктыды ў мінулым.

Адкрыта ў снежні 1912 года аўстралійскай антарктычнай экспедыцыяй. Назва даў кіраўнік гэтай экспедыцыі Дуглас Моўсан у гонар нарвежскага палярнага даследчыка Руаля Амундсена.