Гарбавіцкі сельсавет (Чавускі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Гарбавіцкі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Чавускі раён
Уключае 30 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Гарбавічы
Дата ўтварэння 16 ліпеня 1954
Насельніцтва (2009) 2 100
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 6
Афіцыйны сайт

Гарбаві́цкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Чавускага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2008 года вёска) Гарбавічы.

Утвораны 16 ліпеня 1954 года ў складзе Чавускага раёна Магілёўскай вобласці БССР шляхам аб’яднання скасаваных Амхініцкага і Хацетаўскага сельсаветаў[1]. 16 мая 1960 года ў склад Благавіцкага сельсавета перададзены 13 населеных пунктаў (Бярозаўка, Вялікія Амхінічы, Гладкава, Грабянішча, Кадзіна, Красніца, Круглінка, Лёўкаўшчына, Малінаўка, Малыя Амхінічы, Машкоўка, Навасёлкі і Утра), у склад сельсавета з Антонаўскага сельсавета перададзены 9 населеных пунктаў (Астрэні, Вусце, Галавенчыцы, Капані, Лужок, Любавіна, Навасёлкі, Новавасільеўск і Харкаўка), з Ваўкавіцкага сельсавета — 11 населеных пунктаў (Бахацец, Забавы, Зялёная Рошча, Мітаўё, Смолка, Сталка, Усушак, Хамянкі, Хацкавічы I, Хацкавічы II і Юшкавічы)[2]. У 1964 годзе ў склад Антонаўскага сельсавета перададзены 7 населеных пунктаў (Вусце, Галавенчыцы, Зялёная Рошча, Навасёлкі, Усушак, Хамянкі і Юшкавічы), а ў склад сельсавета з Благавіцкага сельсавета вернуты 10 населеных пунктаў (Вялікія Амхінічы, Гладкава, Грабянішча, Кадзіна, Красніца, Лёўкаўшчына, Малыя Амхінічы, Машкоўка, Навасёлкі і Утра)[3]. 27 чэрвеня 1969 года ў склад новаўтворанага Вайнілаўскага сельсавета перададзены 7 населеных пунктаў (Астрэні, Вайнілы, Капані, Лужок, Любавіна, Новавасільеўск і Харкаўка)[4]. 26 сакавіка 1987 года ў склад Ваўкавіцкага сельсавета перададзена вёска Смолка[5]. 23 снежня 2009 года ў склад Ваўкавіцкага сельсавета перададзены 2 населеныя пункты (вёскі Бахацец і Хацкавічы), а ў склад сельсавета з Цемравіцкага сельсавета перададзены 5 населеных пунктаў (вёскі Васькавічы, Драчкава, Прыданцы, Хаўмы і пасёлак Дуброўка)[6]. 20 лістапада 2013 года ў склад сельсавета з Каменскага сельсавета перададзены 9 населеных пунктаў (вёскі Атражжа, Благавічы, Відлін, Вілейка, Каласоўшчына, Машок, Самулкі, Удоўск і Цемналессе)[7].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (18 населеных пунктаў) — 2100 чалавек[8], з іх 95,6 % — беларусы, 2,9 % — рускія, 0,7 % — украінцы[9].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Могилевской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 16 мая 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 13.
  3. Рашэнні выканкома Магілёўскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 25 лютага, 27 сакавіка і 11 красавіка 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 21 (1061).
  4. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 27 чэрвеня 1969 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1969, № 22 (1252).
  5. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 26 сакавіка 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).
  6. Решение Могилевского областного Совета депутатов от 23 декабря 2009 г. № 17-16 Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области
  7. Решение Могилевского областного Совета депутатов от 20 ноября 2013 г. № 23-1 Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области Архівавана 16 чэрвеня 2020.
  8. Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 7 жніўня 2018. Праверана 22 студзеня 2023.
  9. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / С.Д. Гриневич и др. — Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 2: (1944―1980 гг.). — Минск: «Беларусь», 1987. — 283 с.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.