Гарбатаў (горад)
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||
Гарба́таў (руск.: Горбатов) — горад (з 1779) у Расіі, у складзе Паўлаўскага раёна Ніжагародскай вобласці. Насельніцтва 2,4 тыс. чалавек (2007). Заснаваны ў 16 стагоддзі.
Горад размешчаны на рацэ Ака, за 61 км ад горада Ніжні Ноўгарад. Прыстань.
У горадзе маецца канатна-вяровачная фабрыка (АТ «Мітра»), філіялы вышывальнай фабрыкі і Паўлаўскага завода сувеніраў. У ваколіцах горада — курортная мясцовасць з базамі адпачынку, пансіянатамі і санаторыямі.