Аляксей Кузьміч Гардзіцкі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Гардзіцкі)
Аляксей Кузьміч Гардзіцкі
Дата нараджэння 5 мая 1934(1934-05-05) ці 1934[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 24 жніўня 1999(1999-08-24) ці 1999[1]
Месца смерці
Месца пахавання
Род дзейнасці літаратуразнавец, літаратурны крытык
Навуковая сфера літаратуразнаўства[2], літаратурная крытыка[2] і беларуская літаратура[2]
Альма-матар

Аляксей Кузьміч Гардзіцкі (5 мая 1934, в. Пугачова Брэсцкага павета, з 1979 года ў межах Брэста — 24 жніўня 1999[3]) — беларускі літаратуразнавец і літаратурны крытык[4].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. Скончыў аддзяленне беларускай мовы і літаратуры Брэсцкага педагагічнага інстытута (1956)[4]. Працаваў завучам Мікашэвіцкага дзіцячага дома, сакратаром райкама камсамола, журналістам на Брэстчыне[4]. У 1959—1962 гадах — аспірант, у 1962—1966 — навуковы супрацоўнік Інстытута літаратуры АН БССР[4]. Працаваў старшым рэдактарам Дзяржаўнага камітэта Савета Міністраў БССР па друку[4]. Член СП БССР (1970). З 1972 — літкансультант СП БССР[4]. Член КПСС[5][6].

Пахаваны на могілках у Камяніцы-Жыравецкай.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

З рэцэнзіямі і артыкуламі на літаратурныя тэмы пачаў выступаць у 1959 годзе (брэсцкая абласная газета «Заря»). Працы прысвечаны пытанняма сучаснай літаратуры, літаратурных узаемасувязей[4].

Аўтар кніг дыялогаў, інтэрв'ю, гутарак пра літаратуру «Дыялогі» (1968), «Сустрэчы» (1972), «Зразумець як сваё» (1977), «Вачыма сяброў» (1977), «Сябрына» (1986), «Гутаркі» (1988). Напісаў літаратуразнаўчую працу «Пра майстэрства дэталі» (1969) і брашуру «Творчасць Івана Шамякіна» (1971). Выступаў і як аўтар празаічных мініяцюр і літаратурных эцюдаў. Складальнік зборніка «Беларускія савецкія паэты» (на грузінскай мове, Тбілісі, 1978), біябібліяграфічных даведнікаў «Пісьменнікі савецкай Беларусі» (1981) і «Беларускія пісьменнікі: 1917—1990» (1994)[5].

Зноскі

  1. а б Czech National Authority Database Праверана 30 верасня 2023.
  2. а б в Czech National Authority Database Праверана 4 кастрычніка 2023.
  3. Ад нас адышлі // Кантакты і дыялогі. 1999, № 9-10
  4. а б в г д е ё Гордицкий Алексей Кузьмич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 161. — 737 с.
  5. а б Гардзіцкі Аляксей // Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік / Склад. А. К. Гардзіцкі. Нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — 653 с.: іл. — 22 000 экз. — ISBN 5-340-00709-X.
  6. Гардзіцкі А. К. Пісьменнікі Савецкай Беларусі: Кароткі даведнік / Склад. А. Гардзіцкі. — Мн.: Маст. літаратура, 1981. — 407 с., іл. С.82, 83

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]