Гардэроб (Хронікі Нарніі)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Гардэроб (англ.: Wardrobe) — шафа ў серыі К. С. Льюіса «Хронікі Нарніі», праз якую можна было трапіць у Нарнію. Згадваецца ў творах «Леў, Вядзьмарка і Гардэроб» і «Пляменнік чараўніка».

Гісторыя стварэння[правіць | правіць зыходнік]

Гардэроб быў зроблены прафесарам Керкам[ru], які быў сведкам стварэння Нарніі. Калі прафесар яшчэ быў хлопчыкам, пры дапамозе яблыка з нарнійскага дрэва ён выратаваў маці ад хваробы. Ён вырашыў збавіцца ад насення яблыка і закапаў яго там, дзе да гэтага закапаў кольцы, з дапамогай якіх ён з Полі[en] трапілі ў Нарнію. Гэтае насенне хутка пачало расці і праз месяц гэта было велізарнае дрэва. Яблыкі з яго ўжо не былі чароўнымі, але яны былі самыя прыгожыя ў Англіі. Праз шмат гадоў дрэва зламаў вецер і прафесар Керк заказаў з яго вялікі гардэроб, праз які Пітэр, Сьюзен, Эдмунд і Люсі трапілі ў Нарнію.

Гардэроб ў фільме[правіць | правіць зыходнік]

Стваральнікі фільма «Хронікі Нарніі: Леў, вядзьмарка і чароўная шафа[ru]» перад здымкамі знайшлі шафу, якая належыць Льюісу. Яна была вялікай, даўгаватай, з гравіроўкай. Паводле яе вобразу была зроблена шафа ў фільме, аднак на гравіроўцы стваральнікі вырашылі адлюстраваць гісторыю шафы — дрэвы, яблык, кольцы, Джадзіс і яе сястру, а таксама ільвіныя галовы наверсе.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Sammons, Martha C. (2000). A far-off country: a guide to C.S. Lewis's fantasy fiction. University Press of America. pp. 16, 39, 40, 66, 305. ISBN 0761815872. Праверана 2010-11-8. {{cite book}}: Праверце значэнне даты ў: |accessdate= (даведка)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]