Гарлачыкакветныя
Гарлачыкакветныя | ||||||||||||
![]() Гарлачык белы (Nymphaea alba) | ||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Міжнародная навуковая назва | ||||||||||||
Nymphaeales Dumort. | ||||||||||||
|
Гарлачыкакветныя (Nymphaeales) — парадак кветкавых двухсемядольных раслін.
Апісанне[правіць | правіць зыходнік]
Гэта шматгадовыя, звычайна карэнішчавыя водныя травы з чарговымі цэльнымі лістамі з прылісткамі ці без іх. Сасуды адсутнічаюць. Кветкі буйныя ці невялікія, адзіночныя, двухполыя, звычайна спірацыклічныя. Калякветнік двайны. Тычынак шмат. Гінецэй апакарпны — несапраўдная цэнакарпія (пладалісцікі пагружаны і прырастаюць да бакалападобнай восі кветкі), з 2—35 карпеламі з галоўчатымі рыльцамі. Семязачаткі шматлікія. Плады — шматлістоўкі ці пераходныя ад шматлістоўкі да шматарэшка. Парадак уключае 3 сям'і, 8 родаў і больш за 90 відаў трапічных і субтрапічных раслін у раёнах Амерыкі, Афрыкі, Азіі і Аўстраліі. На Беларусі сустракаюцца віды сямейства гарлачыкавых.
Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Батаніка. Сістэматыка вышэйшых раслін: вучэбны дапаможнік для студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі па біялагічных спецыяльнасцях / Л. М. Сапегін. — Гомель: ГДУ, 2012. — 337 с. — ISBN 978-985-439-644-6
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Кувшинкоцветные: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)