Гарлянка жэнеўская

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Гарлянка жэнеўская
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Ajuga genevensis L.


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  32453
NCBI  1532251
EOL  579638
IPNI  444576-1
TPL  kew-5266

Гарлянка жэнеўская[3] (Ájuga genevénsis) — шматгадовая травяністая расліна; від роду Гарлянка сямейства Ясноткавыя.

Батанічнае апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Батанічная ілюстрацыя з кнігі Марціна Цыленшака  (славенск.) Naše škodljive rastline (1892)

Вышыня расліны да 50 см. Прыкаранёвае лісце гарлянкі жэнеўскай даўгавата-лапаткавае або зваротнаяйкападобнае, аддалена і буйна гародкава-зубчастае, часам амаль цэльнакрайняе[4].

Ніжняе сцябловае лісце даўгаватае, у верхняй частцы асобна гародкава-зубчастае.

Кветкі блакітнага колеру. Цвіценне: красавік — ліпень.

Плады расліны — арэшкі да 3 мм даўжынёй, валасістыя, цёмна-бурага колеру.

Распаўсюджанне[правіць | правіць зыходнік]

Сустракаецца ў еўрапейскай частцы Расіі ва ўсіх раёнах, акрамя Карэла-Мурманскага, Дзвінска-Пячорскага і Ніжняволжскага, а таксама на Украіне, у Малдове, Беларусі, на Каўказе, у Сярэдняй Азіі.

Агульнае распаўсюджанне расліны — уся Еўропа, акрамя Арктыкі, Міжземнамор’е (уключаючы Паўночную Афрыку), Балканскі паўвостраў і Малая Азія, Іран, Афганістан, Арменія і Курдыстан, а таксама Кітай.

Хімічны склад расліны[правіць | правіць зыходнік]

Змяшчае аукубін, флаваноіды, эфірны алей, фітол, гарпагід і дубільныя рэчывы.

Выкарыстанне[правіць | правіць зыходнік]

Выкарыстоўваецца ў медыцыне. Расліна прымяняецца як супрацьзапаленчы, гемастатычны і раназажыўляльны сродак. Экстракт і сок ва ўмовах эксперыменту праяўляюць выяўленую гемастатычную ўласцівасць, актывізуюць скарачальную дзейнасць міяметрыя.

Гарлянка жэнеўская з’яўляецца меданосам.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 10. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Живучка женевская — Ajuga genevensis L. (руск.)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]