Гарманізацыя


Гарманіза́цыя — выяўленне танальна-функцыянальнай сутнасці пэўнай мелодыі і суправаджэнне яе адпаведнымі акордамі[1].
Асноўныя прынцыпы
[правіць | правіць зыходнік]Галоўныя прынцыпы гарманізацыі (функцыі акордаў, ладава-танальныя адхіленні, мадуляцыі і інш.) вызначаюцца ладава-інтанацыйнай будовай самой мелодыі. Пэўная мелодыя можа быць гарманізавана па-рознаму (гарманічнае вар’іраванне), што з’яўляецца вынікам яе разнастайнай мастацкай інтэрпрэтацыі[1].
Гарманічнае вар’іраванне ў межах пэўнай музычнай структуры — фактар развіцця, абнаўлення музыкі. Гарманізацыя раскрывае не толькі багацце мелодыі, але і магчымасці гармоніі, яе ўплыў на розныя сродкі музычнай выразнасці, што відавочна ў разнастайных транскрыпцыях, парафразах, фантазіях, варыяцыях[1].
Гарманізацыя народных мелодый
[правіць | правіць зыходнік]Асаблівае значэнне мае гарманізацыя народных мелодый. Калі пры гарманізацыі народнай мелодыі адбываецца поліфанізацыя фактуры і ў параўнанні з першакрыніцай ускладняецца музычная форма, больш правамерна гаварыць пра апрацоўку народнай мелодыі, чым пра ўласна гарманізацыю, хоць часта гэтыя тэрміны атаясамліваюць[1].
У музычнай адукацыі
[правіць | правіць зыходнік]Гарманізацыя мелодый (рашэнне гарманічных задач) — аснова навучання ў курсе практычнай гармоніі[1].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Т. А. Дубкова. Гарманізацыя // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5. — С. 63. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5).