Гарнец

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Га́рнец[1] (польск.: garniec; у р.с.: гарца́) — колішняя славянская адзінка вымярэння аб'ёма сыпкіх цел (збожжа, крупы, мукі і г.д.), якая ў розных землях была роўнай аб’ёму ад 2 да 7 літраў.

У Вялікім княстве Літоўскім ужываліся малы (шынковы) гарнец = 2,8237 л, цэхавы гарнец = 5,6474 л і інш. Гарнец звычайна лічыўся адной чвэрцю вядра. Гл.далей: беларуская сістэма мер.

У расійскай сістэме мер: 1 гарнец = 1/64 чвэрці = 1/32 асьміны = 1/8 чвэрыка.

1 гарнец = 1/4 вядра = 12 стаканам (= 3,28 дм3 (л) (1902 г.)) (=3,276 л (1835 г.))

20 гарцаў складалі барыл.

Польскі гарнец[правіць | правіць зыходнік]

Гарнец шырока ўжываўся ў Польшчы, адкуль ён, уласна, і распаўсюдзіўся па тэрыторыі Беларусі. У розных абласцях Польшчы гарнец меў розную велічыню. Так:

  • 1 халмінскі гарнец = 7,12 літра (да 1714 гады)
  • 1 кракаўскі гарнец = 2,75 літра
  • 1 варшаўскі гарнец = 3,77 літра
  • 1 новапольскі гарнец = 4 літра (з XIX стагоддзя)

Зноскі

  1. Белорусская ССР: Краткая энциклопедия. В 5-ти т. Т. 4. // Ред. колл.: П. У. Бровка и др. — Мн.: Гл. ред. Белорус. Сов. Энциклопедии, 1981. — 712 с. — 50 000 экз.(руск.)