Гарнізонныя могілкі (Брэст)

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Гарнізонныя могілкі, Брэст)
Jump to navigation Jump to search
Гарнізонныя могілкі
General view of the Garrison Cemetery in Brest 2.JPG
52°05′29,22″ пн. ш. 23°38′57,19″ у. д.HGЯO
Ахоўны статусАхоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113Д000008шыфр 113Д000008 
Размяшчэнне
Краіна
ВобласцьБрэсцкая вобласць
ГорадБрэст
Плошча
  • 4,1 га
Пахаванні
Колькасць пахаваных912 
Колькасць пахаванняў496 
Гарнізонныя могілкі (Брэст) (Беларусь)
Гарнізонныя могілкі (Брэст)
Гарнізонныя могілкі (Брэст) (Брэсцкая вобласць)
Гарнізонныя могілкі (Брэст)
Commons-logo.svg Аўдыё, фота і відэа на Вікісховішчы

Гарнізонныя могілкі — могілкі ў Брэсце, размешчаныя на вул. Герояў абароны Брэсцкай крэпасці, 82. Плошча складае 4,1 га[1]. Мемарыяльны ансамбль з’яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю рэгіянальнага значэння.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Польскія гарнізонныя могілкі

Узніклі ў 2-й палове 19 стагоддзя як месца пахавання салдат гарнізону крэпасці Брэст-Літоўск. У 1920-30-я гады тут хавалі і цывільных асоб[1], а таксама ваенных 9-й корпускай акругі[pl] (так званага Палескага корпуса). Засталіся бетонныя крыжы на брацкіх магілах ваеннаслужачых 35-га пяхотнага палка[pl], бетонны крыж ваеннаслужачым польскай арміі, узведзены ў 1935 годзе[2][3].

У час нямецкай акупацыі ў 1942 годзе на могілках былі перапахавыя рэшткі з ліквідаванай у сувязі з пашырэннем дарог часткі Каталіцкіх могілак. У канцы 1943 года плошча могілак складала 1 га. Пасля вызвалення Брэста 28 ліпеня 1944 года ўзнікла пытанне аб увекавечванні памяці воінаў Чырвонай Арміі. На пасяджэнні гарвыканкама 16 жніўня 1944 года было зацверджана месца для пахавання чырвонаармейцаў і камандзіраў Чырвонай арміі ў раёне старых гарнізонных пахаванняў крэпасці[2].

Надмагільны помнік П. М. Гаўрылава

У 19841985 гадах праведзена рэканструкцыя могілак, закрытыя для новых пахаванняў[1].

11 мая 2016 года на Гарнізонных могілках адбылася цырымонія пахавання рэштак 7 савецкіх лётчыкаў, што загінулі 16 ліпеня 1944 года каля в. Неплі пры выкананні баявога задання на самалёце Б-25 «Мітчэл»[ru][4].

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Манумент загінулым савецкім воінам

У аснову планіроўкі могілак пакладзены прынцып восевай сіметрыі. Цэнтральную алею завяршае скульптурны помнік савецкім воінам (1948, скульптар Л. Я. Кербель; бетон, чыгуннае ліццё; вышыня помніка 9 м, у тым ліку скульптуры 2,5 м). Па абодвух баках на невялікіх стэлах — мемарыяльныя дошкі з імёнамі 148 савецкіх воінаў, пахаваныя ў брацкай магіле ля помніка[1].

Пахаванні[правіць | правіць зыходнік]

На могілках 496 магіл (з 67 брацкіх), у якіх пахваны 912 савецкіх салдат, які загінулі ў баях супраць нацыстаў ў 1941-45 гадах на тэрыторыі Брэсцкай вобалсці і Польшчы. На магілах усталяваны надмагільныя камяні, мемарыяльныя пліты[1].

Тут пахаваны Героі Савецкага Саюза, ваенныя дзеячы, дзеячы нацыянальна-вызваленчага руху ў Заходняй Беларусі, кіраўнікі партызанскага руху на тэрыторыі Брэсцкай вобласці; начальнік штаба Пінскага партызанскага злучэння Фядотаў[1].

Магіла Героя Савецкага Саюза Івана Барсукова


Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Брест : Энциклопедический справочник / Гл. редактор И. П. Шамякин. – Мн. : БелСЭ им. П. Бровки, 1987. – 408 с.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]