Перайсці да зместу

Гарнітура (тыпаграфіка)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Гарніту́ра шрыфту (ад ням.: Garnitur) — камплект друкарскіх шрыфтоў аднаго рысунка[1].

Характарыстыкі

[правіць | правіць зыходнік]

У межах адной гарнітуры шрыфты адрозніваюцца паводле[1]:

Паводле прызначэння гарнітуры падзяляюцца на тэкставыя, тытульныя, акцыдэнтныя (дэкаратыўныя) і афішна-плакатныя. Друкарні звычайна маюць некалькі дзясяткаў розных гарнітур[1].

Выкарыстанне ў Беларусі

[правіць | правіць зыходнік]

У залежнасці ад віду выдання і чытацкай прыналежнасці ў выдавецтвах Беларусі прымяняецца вялікая колькасць гарнітур[2].

  • Для газет: новая газетная, газетная рубленая, брусковая, а таксама літаратурная, звычайная новая.
  • Для часопісаў і кніг: часопісная рубленая, новая часопісная, літаратурная, звычайная новая, Баннікаўская, акадэмічная школьная, брусковая, рубленая.
  • Для слоўнікаў і энцыклапедый: Кудрашоўская (энцыклапедычная Кудрашоўская слоўнікавая), Бадоні кніжная, звычайная, звычайная новая.
  • Для літаратуры для дашкольнага і школьнага ўзросту: букварная, школьная, Елізавецінская, Баннікаўская, літаратурная, акадэмічная, рубленая.
  • Для плакатаў, афіш, рэкламы: плакатная, акцыдэнтная, новая, старажытная, рубленая[2].

У сувязі з шырокім укараненнем камп'ютарнай тэхнікі найбольш распаўсюджанымі сталі гарнітуры Таймс, Хельветыка, Баскервіль. Камп'ютарныя тэхналогіі дазваляюць ствараць шрыфты новых мадыфікацый[2].