Гарошак буйнакветны
Гарошак буйнакветны | |||||||||||||||||||||
![]() | |||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||
Сінонімы | |||||||||||||||||||||
|
Гаро́шак буйнакветны[1] (Vicia grandiflora) — кветкавая расліна роду Гарошак (Vicia) сямейства Бабовыя (Fabaceae).
Батанічнае апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Аднагадовая або двухгадовая травяністая расліна вышынёй 20—80[1] см. Сцябло прамое, узыходнае, лазячае, апушанае. Лісце чаргаванае, з вусікам і складаецца з 3—8[1] пар лісткоў. Лісткі суцэльныя, з завостранай верхавінкай і гладкім краем, апушаныя. Кветкі з пяццю пялёсткамі, жоўтыя з зеленаватым, фіялетавым або ліловым адценнем, зрэдку белыя, адзінкавыя або парамі. Плод — струк светла-бурага колеру.

Распаўсюджанне і экалогія
[правіць | правіць зыходнік]Распаўсюджаны на тэрыторыі Еўропы і ўмераных абласцей Заходняй і Сярэдняй Азіі, на Каўказе[2]. Святлолюбівая расліна, ксерафіт, мезафіт, мезатроф[3]. Расце у стэпах, на сухіх лугах, узлесках і палянах, у хмызняках, на пашах, агародах, аблогах, пустках. Цвіце ў ліпені[1].
Кармавая расліна. Ахоўваецца на тэрыторыі Саратаўскай вобласці Расіі[3][4].
Зноскі
- ↑ а б в г Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
- ↑ U.S. National Plant Germplasm System (англ.)
- ↑ а б Горошек крупноцветковый: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
- ↑ Vicia grandiflora Scop. (Вика крупноцветковая) // ИАС «ООПТ России» (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Сауткіна Т. А., Кухарава Л. В. Гарошак // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз. — С. 567—568.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Горошек крупноцветковый: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
- Vicia grandiflora Scop. (Вика крупноцветковая) // ИАС «ООПТ России» (руск.)