Гарошак мышыны

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Гарошак мышыны
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Vicia cracca L., Sp. Pl. 2: 735 (1753)

Павдвіды

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  26335
NCBI  3905
EOL  704171
GRIN  t:300659
IPNI  73031-3
TPL  ild-9103

Гаро́шак мышыны[3] (Vicia cracca) — від кветкавых раслін роду Гарошак (Vicia) сямейства Бабовыя (Fabaceae).

Батанічнае апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Батанічная ілюстрацыя Якаба Штурма з кнігі «Deutschlands Flora in Abbildungen», 1796

Шматгадовая травяністая расліна вышынёй да 1,5 м з доўгім карэнішчам, голая або крыху апушаная. Сцябло рабрыстае, звычайна галінастае, чапляецца. Лісце чаргуецца па даўжыні сцябла, апушанае, перыстае, складаецца з 6—10[3] пар лісткоў. Галоўная вось ліста пераходзіць на канцы ў галінасты вусік. Лісткі суцэльныя, з гладкім краем, апушаныя, даўжынёй 1,5—3[4] см, часам шараватыя ад валаскоў. Прылісткі даўжынёй да 1,5[4] (да 1[3]) см. Кветкі з пяццю[5] пялёсткамі, фіялетава-сінія[3], ліловыя, фіялетавыя, вельмі рэдка — белыя[4], у густых гронках. Плод — голы, падоўжаны струк.

Ядавітая расліна[5].

Распаўсюджанне і экалогія[правіць | правіць зыходнік]

Гарошак мышыны распаўсюджаны на тэрыторыі Еўропы і ўмераных і трапічных (В’етнам[6]) абласцей Азіі. Заносны від у Паўночнай Амерыцы[4]. Святлолюбівая расліна, мезафіт, мезатроф, эўтроф[5]. Расце на сухіх лугах, узлесках і палянах, нізінных балотах, у зрэджаных лясах і хмызняках, па берагах вадаёмаў, на аблогах, пустках, у садах, парках і агародах, каля дарог. Цвіце на працягу ўсяго лета[3].

Гаспадарчае значэнне[правіць | правіць зыходнік]

Кармавая і лекавая расліна. Пустазелле, якое засмечвае пасевы.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. а б в г д Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
  4. а б в г Агроэкологический атлас России и сопредельных стран: экономически значимые растения, их болезни, вредители и сорные растения (руск.)
  5. а б в Горошек мышиный: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
  6. U.S. National Plant Germplasm System (англ.)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]