Гарошак панонскі
Гарошак панонскі | |||||||||||||||||||||
![]() | |||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||
Сінонімы | |||||||||||||||||||||
Vicia pannonica subsp. pannonica
| |||||||||||||||||||||
|
Гаро́шак панонскі[1] (Vicia pannonica) — кветкавая расліна роду Гарошак (Vicia) сямейства Бабовыя (Fabaceae).
Батанічнае апісанне
[правіць | правіць зыходнік]
1. Vicia lutea
2. Гарошак панонскі
Аднагадовая травяністая расліна[1][2]. Маюцца азімая і яравыя формы[2]. Сцябло ўзыходнае. Лісце чаргаванае па даўжыні сцябла, з дробнымі прылісткамі даўжынёй 3—4[2] мм і складаецца з 6—9 пар лісткоў. Галоўная вось ліста заканчваецца вусікам. Лісткі лінейныя або падоўжаныя, 12—20[2] мм у даўжыню, з гладкім краем, апушаныя. Кветкі з пяццю пялёсткамі[3], па 2—4 у пучках на кароткіх ножках. Вяночак да 22[2] мм у даўжыню, жоўтага колеру, больш светлы ў ніжняй частцы. Плод — паніклы, падоўжаны, апушаны, звужаны да канцоў струк. Насенне амаль шарападобнай формы, крыху граністае[2].
Распаўсюджанне і экалогія
[правіць | правіць зыходнік]Расліна распаўсюджана на тэрыторыі Еўропы, умераных абласцей Заходняй Азіі (Кіпр, Іран, Турцыя) і на Каўказе[4]. Натуралізавалася ў іншых рэгіёнах[4].
Святлолюбівая, ценевынослівая расліна[3]. Мезафіт і эўтроф[3]. Устойлівая да засухі і зімаўстойлівая расліна[2]. Расце на лугах, узлесках і палянах, у стэпах, парках, садах і агародах, на аблогах, пустках, каля дарог. Цвіце ў чэрвені—ліпені[2]. Плады паспяваюць у ліпені—жніўні[2].
Гаспадарчае значэнне
[правіць | правіць зыходнік]Каштоўная кармавая расліна[2]. Па якасці не саступае люцэрне і канюшыне. У сене маецца да 21,4 , у насенні да 26,7 % бялкоў[1].
Зноскі
- ↑ а б в Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
- ↑ а б в г д е ё ж з і Агроэкологический атлас России и сопредельных стран: экономически значимые растения, их болезни, вредители и сорные растения (руск.)
- ↑ а б в Горошек паннонский: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
- ↑ а б U.S. National Plant Germplasm System (англ.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Сауткіна Т. А., Кухарава Л. В. Гарошак // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз. — С. 567—568.
- Род Вика // Флора СССР. В 30-ти томах / Начато при руководстве и под главной редакцией акад. В. Л. Комарова; Редакторы тома Б. К. Шишкин и Е. Г. Бобров. — М.—Л.: Издательство Академии Наук СССР, 1948. — Т. XIII. — 588 с. — 4 000 экз. (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Горошек паннонский: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
- Дикие родичи культурных растений. Vicia pannonica Crantz. — Вика паннонская. // Агроэкологический атлас России и сопредельных стран: экономически значимые растения, их болезни, вредители и сорные растения (руск.)