Гарсія ды Орта
Гарсія ды Орта | |
---|---|
Garcia de Orta | |
| |
Дата нараджэння | 1499[1][2] ці 1501[3] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1568[4] |
Месца смерці | |
Грамадзянства | Партугалія |
Род дзейнасці | батанік, урач, выкладчык універсітэта, гандляр лячэбнымі травамі, натураліст |
Навуковая сфера | Фармакалогія |
Месца працы | |
Альма-матар | Саламанкскі ўніверсітэт, Мадрыдскі ўніверсітэт |
Подпіс | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гарсія ды Орта (парт.: Garcia de Orta; каля 1501 — 1568) — партугальскі натуразнавец і вандроўнік яўрэйскага паходжання. Вызначыўся ў такіх галінах, як батаніка і фармакалогія. Лічыцца адным з заснавальнікаў трапічнай медыцыны.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Гарсія ды Орта нарадзіўся ў сям’і Фернана і Леаноры ды Орта, сефардаў, што былі вымушаны пераехаць з Іспаніі ў Партугалію і прыняць каталіцызм. Вывучаў медыцыну ў Іспаніі. У 1534 г. у якасці ўрача адправіўся з партугальскай экспедыцыяй у Індыю. Жыў у Гоа, Ахмеднагары, валодаў маёнткам на востраве Сальсет.
Спрыяў пераезду ў Індыю сваіх сваякоў. У 1543 г. ажаніўся са стрыечнай сястрой, меў ад гэтага шлюба 2 дачкі. У 1549 г. яго маці і родная сястра арыштоўваліся ўладамі Гоа з-за падазрэння ў патаемным вераспавяданні іўдаізму, аднак пра пераслед пры жыцці самога Гарсіі інфармацыі няма. Падчас эпідэміі халеры здзейсніў першае анатамаванне памерлага і падрабязна апісаў гэту хваробу.
Пасля смерці быў пахаваны ў Гоа на хрысціянскіх могілках. Аднак падчас следства інквізіцыі супраць няслушных хрысціян у 1580 г. быў абвінавачаны стрыечным братам у патаемным спавяданні іўдаізму. У выніку яго цела было вынята з магілы і прылюдна спалена.
Погляды
[правіць | правіць зыходнік]Гарсія ды Орта спасылаўся на еўрапейскія і арабскія медыцынскія традыцыі, але падвяргаў іх крытыцы, аддаваў перавагу непасрэднаму вопыту, выступаў за набыццё новых ведаў падчас вандровак у іншыя краіны. Праца Гарсіі, прысвечаная выкарыстанню паўднёваазіяцкіх лекавых раслін, аказала значны ўплыў на далейшае развіццё еўрапейскай фармакалогіі.
Бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #119046768 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 сакавіка 2015.
- ↑ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ LIBRIS — 2013. Праверана 24 жніўня 2018.
- ↑ Garcia de Orta // Base biographique — BIU Santé. Праверана 9 кастрычніка 2017.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Garcia de Orta (1501/02-68) Архівавана 18 снежня 2019.
- ORTA, GARCIA D’(OR DA ORTA)