Гархвал

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Сучасны рэгіён Гархвал у складзе Утаракханда

Гархва́л (хіндзі: गढ़वाल मण्डल) — гістарычная вобласць у Паўночных Гімалаях. У наш час вылучаецца раён Гархвал у складзе індыйскага штата Утаракханд, населены пераважна народам гархвалі. Агульная плошча — 28 510 км². Галоўны цэнтр — горад Паўры.

Назва Гархвал літаральна значыць «крэпасці». Традыцыйна жыццё індаарыйскіх перасяленцаў з захаду засяроджвалася вакол далін, якія кантраляваліся пэўнымі родамі. Для абароны навакольных зямель узводзіліся родавыя ўмацаванні. У мінулым налічвалася 52 крэпасці. У 823 г. раджпуты заснавалі манархічную дзяржаву Гархвал. У XI ст. яна трапіла пад уплыў суседняга Кумаона, аднак працягвала фармальна існаваць да канца 1802 г.

У 1814 г. рэгіён трапіў у склад Брытанскай Індыі, быў падзелены на 2 адміністрацыйныя часткі, кожная з якіх захавала назву Гархвал. Адна падпарадкоўвалася непасрэдна каланіяльнай адміністрацыі, другая — гархвальскай дынастыі манархаў. У 1949 г. індыйскі ўрад ліквідаваў манархічнае кіраванне.

Большую частку Гархвала займаюць горы (да 7816 м). Тут бярэ пачатак рака Алакнанда, што фарміруе ў ніжняй плыні раку Ганг.

Каардынаты: 30°41′19″ пн. ш. 78°36′31″ у. д.HGЯO.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]