Гарчак

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Гарчак
Rhodeus amarus 2008 G1.jpg
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Rhodeus sericeus (Pallas, 1776

Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS   163607
NCBI   58327
EOL   204542

Гарча́к звычайны (Rhodeus sericeus) — рыба сямейства карпавых.

Назва[правіць | правіць зыходнік]

Мяса яго бывае горкім (адсюль назва). Народныя назвы гаркушка, гарчыца і інш.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Даўжыня 4—8, часам да 9,5 см. Па форме нагадвае маленькага карасіка. Цела высокае, сціснутае з бакоў, з няпоўнай бакавой лініяй, буйноё луской; бакі серабрыстыя з вузкай зялёна-сіняй палоскай. Галава невялікая, рот паўніжні. Самкі драбнейшыя зв самцоў. У час нерасту самцы стракатыя з чырвонымі спінным і анальным плаўнікамі, у самкі вырастае доўгі яйцаклад.

Пашырэнне[правіць | правіць зыходнік]

Пашыраны ў прэсных вадаёмах Еўропы і Азіі. Распаўсюджана ў вадаёмах з павольным цячэннем, або стаячай вадой, пясчаным і камністым дном, дзе многа буйных двухстворкавых малюскаў. У невялікай колькасці ёсць амаль ва ўсіх рэках і азёрах Беларусі.

Аселая прыдонная рыба. Трымаецца чародкамі.

Асаблівасці біялогіі[правіць | правіць зыходнік]

Корміцца гарчак пераважна фітапланктонам.

Полавая спеласць у 2—3 гады. Нераст вясной і летам. Ікру адкладвае ў мантыйную поласць перлавіц і бяззубак, таму пашырэнне гарчака залежыць ад пашырэння гэтых малюскаў. Плоднасць 100—200 тысяч ікрынак.

Промысел[правіць | правіць зыходнік]

Прамысловага значэння не мае.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]