Аднагадоваятравяністая расліна вышынёй 0,5—1,5[2] м. Сцябло прамое, галінастае, злёгку валасістае ў ніжняй частцы. Лісце простае, чаргаванае, на чаранках. Ніжняе лісце лірападобна-лопасцевай формы, апушанае. Кветкі дробныя, з чатырма пялёсткамі, светла-жоўтага колеру. Суквецце — рэдкая гронка[2]. Плод — чатырохгранны бугрысты стручок даўжынёй 1—2,5 см, з кароткім тонкім носікам. Насенне круглае, чырвона-бурага колеру.
Вырошчваецца ў культуры пераважна ў Італіі, Францыі і таксама ў Паўночнай Амерыцы.
Алейная (у насенні 0,5—1,4 % эфірнага алею, і 24,5—41 % тлустага алею[2]), меданосная, лекавая і харчовая расліна. Маладое лісце спажываецца ў якасці прыправы, насенне — пры вырабе гарчыцы.
↑ абвЭнцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз.
Пашына Г. В. Чорная гарчыца // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз. — С. 343—344.
Губанов И. А., Киселёва К. В., Новиков В. С., Тихомиров В. Н.640. Brassica nigra (L.) C.Koch — Капуста, или Горчица чёрная // Иллюстрированный определитель растений Средней России. В 3-х томах. — М.: Т-во науч. изд. КМК, Ин-т технолог. иссл, 2003. — Т. 2. Покрытосеменные (двудольные: раздельнолепестные). — С. 267. — ISBN 9-87317-128-9.(руск.)