Іпрыт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Гарчычны газ)
Іпрыт
Выява хімічнай структуры
Выява малекулярнай мадэлі
Агульныя
Хім. формула C₄H₈Cl₂S
Тэрмічныя ўласцівасці
Класіфікацыя
Рэг. нумар CAS 505-60-2
PubChem 10461
Рэг. нумар EINECS 684-527-7
SMILES
RTECS WQ0900000
ChemSpider 21106142
Галаўныя часткі 155-мм снарадаў з газам HD

Іпрыт (HD або гарчычны газ, сінонімы: 2,2'-дыхлордыэтылавы тыаэфір, 2,2'-дыхлордыэтылсульфід, 1-хлор-2-(2'-хлорэтылтыо)-этан, «Лост») — хімічнае злучэнне з формулай S(CH2CH2Cl)2. З’яўляецца баявым таксічным атрутным рэчывам скурна-нарыўнога дзеяння (па іншай класіфікацыі — АР цытатаксічнага дзеяння, агульна алкіліруючай уласцівасці).

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Салдат з апёкамі гарчычным газам умеранай цяжкасці (час Першай сусветнай вайны)

Быў сінтэзаваны ў Германіі — Німанам (у 1859 годзе) і (незалежна) брытанскім навукоўцам Фрэдэрыкам Гутры (англ.: Frederick Guthrie) у 1860 годзе. Упершыню іпрыт быў ужыты Германіяй 12 ліпеня 1916 года супраць англа-францускіх войскаў, якія былі абстраляныя мінамі, якія ўтрымоўвалі масляністую вадкасць, ля бельгійскага гораду Іпр (адгэтуль і назва «іпрыт»).

Паражаючае дзеянне[правіць | правіць зыходнік]

Наступства кантакта скуры з іпрытам — нарывы

Іпрыт уздзейнічае на арганізм чалавека некалькімі спосабамі:

  • разбурэнне клеткавых мембран;
  • парушэнне абмену вугляводаў;
  • «выдзіранне» азоцістых аснаванняў з ДНК і РНК.

Іпрыт валодае паражаючым дзеяннем пры любых шляхах пранікнення ў арганізм. Паражэнне слізістых абалонак вачэй, насаглоткі і верхніх дыхальных шляхоў выяўляюцца нават пры малаважных канцэнтрацыях іпрыта. Пры больш высокіх канцэнтрацыях нараўне з мясцовымі паражэннямі адбываецца агульнае атручванне арганізма. Іпрыт мае схаваны перыяд дзеяння (2—8 гадзіны) і валодае кумулятыўнасцю.

У момант кантакту з іпрытам раздражненне скуры і балявыя эфекты адсутнічаюць. Пашкоджаннае іпрытам месца схільнае да інфекцыі. Пашкоджанне скуры пачынаецца з пачырванення, якое выяўляецца праз 2—6 гадзіны пасля ўздзеяння іпрыта. Праз суткі на месцы пачырванення ўтворацца дробныя бурбалкі, напоўненыя жоўтай празрыстай вадкасцю. У наступным адбываецца зліццё бурбалак. Праз 2—3 дня бурбалкі лопаюцца і ўтворыцца язва, якая загойваецца праз 20—30 сутак. Калі ў язву пападае інфекцыя, то зажыўленне надыходзіць праз 2—3 месяцы.

Пры ўдыханні пароў або аэразоля іпрыта першыя прыкметы паражэння выяўляюцца праз некалькі гадзін у выглядзе сухасці і пякоты ў насаглотцы, затым надыходзіць моцны ацёк слізістай абалонкі насаглоткі, які суправаджаецца гнойнымі вылучэннямі. У цяжкіх выпадках развіваецца запаленне лёгкіх, смерць надыходзіць на 3—4 дзень ад удушша. Асабліва адчувальныя да пароў іпрыту вочы. Пры ўздзеянні пароў іпрыту на вочы з’яўляецца адчуванне пяску ў вачах, слязістасць, святлабоязь, затым адбываюцца пачырваненне і ацёк слізістай абалонкі вачэй і павекаў, які суправаджаецца багатым вылучэннем гною.

Пранікненне ў вочы кропельна-вадкага іпрыту можа прывесці да слепаты. Пры пранікненні іпрыту ў страўніка-кішачны тракт праз 30—60 хвілін з’яўляюцца рэзкія болі ў страўніку, слінацячэнне, млоснасць, ваніты, у наступным развіваецца дыярэя (часам з крывёю).

Мінімальная доза, выклікаючая з’яўленне нарываў на скуры, складае 0,1 мг/см². Лёгкія пашкоджанні вачэй надыходзяць пры канцэнтрацыі 0,001 мг/л і экспазіцыі 30 хвілін. Смяротная доза пры дзеянні праз скуру 70 мг/кг (схаваны перыяд дзеяння да 12 гадзін і больш). Смяротная канцэнтрацыя пры дзеянні праз органы дыхання на працягу 1,5 гадзіны — каля 0,015 мг/л (схаваны перыяд 4 — 24 гадзіны).

Першая дапамога пры паражэнні іпрытам[правіць | правіць зыходнік]

Антыдота пры атручванні іпрытам пакуль не існуе. Кроплі іпрыта на скуры неабходна неадкладна прадэгазаваць з дапамогай індывідуальнага супрацьхімічнага пакета. Вочы і нос варта багата прамыць, а рот і горла прапаласкаць 2 % растворам пітной соды або чыстай вадой. Пры атручванні вадой або ежай, заражоннай іпрытам, выклікаць рвоту, а затым увесці кашыцу, прыгатаваную з разліку 25 г актываванага вугля на 100 мл воды. Язвы, якія ўтварыліся з-за траплення кропель іпрыта на скуру, варта прыпякаць перманганатам калія (KMnO4)

Ахоўныя сродкі[правіць | правіць зыходнік]

Для абароны органаў дыхання і скурных пакрываў ад дзеяння іпрыта выкарыстоўваюцца адпаведна процівагаз і адмысловая ахоўная адзежа. Варта адзначыць, што іпрыт валодае здольнасцю дыфундыраваць у складаныя арганічныя злучэнні. Таму варта памятаць, што ААК і процівагаз абмежавана абараняюць скурныя пакровы. Час знаходжання ў зоне паражэння іпрытам не павінен перавышаць 40 хвілін, у пазбяганне пранікнення АР праз сродкі абароны да скуры.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]