Гаршэва (гара)
Гаршэва | |
---|---|
Найвышэйшы пункт | |
Абсалютная вышыня | 295 м |
Размяшчэнне | |
55°08′37″ пн. ш. 30°47′28″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Вобласць | Віцебская вобласць |
Раён | Лёзненскі раён |
Горная сістэма | Віцебскае ўзвышша |
Гаршэва — найвышэйшы пункт Віцебскага ўзвышша. Найвышэйшы пункт Лёзненскага раёна і Віцебскай вобласці.
Знаходзіцца паблізу вёскі Гаршэва, за 15 км на поўнач ад гарадскога пасёлка Лёзна Віцебскай вобласці. Вышыня над узроўнем мора складае 295 м[1] (296 м[2]). Над бліжэйшымі пастаяннымі вадасцёкамі ўзвышаецца на 40 м.
Гара складзена чырвона-бурай валуннай марэнай паазерскага ледавіка, перакрытая лёсападобнымі суглінкамі. Мае спадзістапукатую форму, выцягнута з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад. Заходнія і паўднёвыя схілы стромкія (да 20°), паўночныя і ўсходнія — пакатыя (да 5°). Паўднёва-заходнія схілы эрадзіраваныя, глыбіня ўрэзу лагчын часовых вадацёкаў 10-15 м.
Глебы дзярнова-падзолістыя на лёсападобных суглінках. Большая частка пад ворывам, на заходнім схіле і ўздоўж лагчын на найбольш стромкіх участках вузкая палоса лесу.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Витебская область: Общегеографический атлас / Ред. И. Н. Шлык — Мн.: РУП «Белкартография», 2008. — С. 29. — 36 с. — ISBN 978-985-508-049-8
- ↑ Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Гаршэва гара // Геаграфія Беларусі: энцыклапедычны даведнік / рэд. кал. Л. В. Казлоўская [і інш.]. — Мн., 1992. — С. 54.
- Горшева гора // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.] ; под общ. ред. И.И. Пирожника. — Мн., 2007. — 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9
- Горные вершины равнинной Беларуси / В. Э. Пасанен, Е. А. Дикусар, В. Е. Подлисских. – Минск: ГУ «Республиканский учебно-методический центр физического воспитания населения», 2014. – 224 с: ил. – ISBN 978-985-7054-10-7. — С. 145. (руск.)