Гарыца вузлаватая

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Гарыца вузлаватая
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Sagina nodosa


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  20031
NCBI  1155358
EOL  588076
IPNI  1123208-2
TPL  kew-2485255

Гарыца вузлаватая[3] (Sagina nodosa) — від травяністых раслін сямейства Гваздзіковыя (Caryophyllaceae). Этымалогія: лац.: nodosa — «вузлаваты»[4].

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Шматгадовыя расліны. Сцёблы вар’іруюцца ад ўзыходзячых да свабодна раскіданых або тых, што сцелюцца, простыя або ўтрымліваюць ад некалькіх да многіх бакавых галін з некалькімі малюсенькімі, сакавітымі, шылападобнымі лістамі. Кветкі канцавыя і пахвавыя; пялёсткі ад эліптычных да круглявых, 3-4.5 мм, у прыкладна 2 разы даўжэй чашалісцікаў; тычынак 8 або 10. Капсулы 3-4 мм, даўжэй чашалісцікаў. Насенне цёмна-карычневае, ад яйкападобнага да ныркападобнага, сціснутае з бакоў, 0.5 мм, гладкае або галечнае.

Распаўсюджанне[правіць | правіць зыходнік]

Паўночная Амерыка (Грэнландыя, Канада, паўночны ўсход ЗША); Еўропа (Беларусь, Эстонія, Латвія, Літва, Украіна, Аўстрыя, Бельгія, Чэхія, Германія, Венгрыя, Нідэрланды, Польшча, Славакія, Швейцарыя, Данія, Фінляндыя, Ісландыя, Ірландыя, Нарвегія, Швецыя, Вялікабрытанія, Румынія, Партугалія, Іспанія); Азія (Сібір, Расія).

Ва Украіне расце на вільготных месцах у лясах, на балотах на Палессі, лесастэпе, спарадычна.

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 115. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Dictionary of Botanical Epithets (англ.)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]