Гарыці

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Гарыці
ісп. Isla Gorriti
Pedele2164.jpg
Характарыстыкі
Плошча0,21 км²
Размяшчэнне
34°57′09″ пд. ш. 54°58′18″ з. д.HGЯO
АкваторыяЛа-Плата
Краіна
Гарыці (Уругвай)
Гарыці
Гарыці
Лагатып Вікісховішча Аўдыё, фота і відэа на Вікісховішчы

Гарыці (ісп.: Isla Gorriti) — востраў паблізу паўднёвага ўзбярэжжа Уругвая.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Водны спорт на востраве
Выгляд на востраў Гарыці з узбярэжжа

Востраў размешчаны ў заліве Мальданада эстуарыя Ла-Плата ў 2 км ад горада Пунта-дэль-Эстэ, паблізу месца зліцця эстуарыя з Атлантычным акіянам. Адміністрацыйна адносіцца да дэпартаменту Мальданада.

Даўжыня вострава — 1,7 км, максімальная шырыня — 700 м, мінімальная шырыня — 160 м, плошча 21 га. У заходняй частцы вострава ёсць глыбокі заліў Плая Хонда, дзе на працягу лета збіраецца шмат яхт і маторных лодак і праводзяцца марскія рэгаты. Турыстычныя лодкі заходзяць у порт Пуэрта-Касын на ўсходнім беразе. На поўначы вострава знаходзіцца пляж Пуэрта-Хардзін. Маецца невялікі рэстаран і некалькі гасцініц. Востраў з’яўляецца папулярнам месцам адпачынку турыстаў і мясцовых жыхароў.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Востраў адкрыты ў 1516 г. іспанскім мораплаўцам Хуанам Дыясам дэ Солісам. На востраве захаваліся рэшткі абарончых умацаванняў, якія былі пабудаваны ў першай палове XVIII ст. для супрацьдзеяння партугальскай каланізацыі. Будаўніцтвам кіраваў іспанскі камандор Франсіска Гарыці, які быў на той час кіраўніком Мантэвідэа. У гонар яго востраў і атрымаў сваю назву. У 1806 г. крэпасць была разбурана англічанамі. Напрыканцы XIX ст. моцны пажар знішчыў усю расліннасць на востраве, зараз большая частка тэрыторыі вострава засаджана прыморскай сасной. У цяперашні час востраў абвешчаны нацыянальнай гістарычнай спадчынай.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]