Гарышні Плаўні
| Горад | |||||
| Гарышні Плаўні | |||||
|---|---|---|---|---|---|
| укр.: Горішні Плавні | |||||
|
|||||
| 49°02′41″ пн. ш. 33°35′19″ у. д.HGЯO | |||||
| Краіна |
|
||||
| Вобласць | Палтаўская вобласць | ||||
| Раён | Kremenchuk Raion[d] | ||||
| Гісторыя і геаграфія | |||||
| Заснаваны | 1960 | ||||
| Першая згадка | 1561 | ||||
| Ранейшыя назвы | Камсамольскае (1960-1972), Камсамольск (1972-2016) | ||||
| Горад з | 1960 | ||||
| Плошча | 110,9 км² | ||||
| Вышыня цэнтра | 71 м | ||||
| Водныя аб’екты | Дняпро | ||||
| Часавы пояс | UTC+2, летам UTC+3 | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Насельніцтва | 53000 чалавек (2024) | ||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Тэлефонны код | +380-5348 | ||||
| Паштовы індэкс | 39800 | ||||
| КААТУУ | 5310200000 | ||||
| hp-rada.gov.ua | |||||
| Паказаць/схаваць карты | |||||
Гарышні Плаўні[1] (укр.: Горі́шні Пла́вні) — горад абласнога значэння у Палтаўскай вобласці Украіны на рацэ Дняпро каля Кам'янскага вадасховішча. З'яўляецца самым маладым горадам вобласці і адным з яе найбуйнейшых прамысловых і культурных цэнтраў.
Агульная характарыстыка
[правіць | правіць зыходнік]Афіцыйная дата заснавання - 29 лістапада 1960 г., 24 красавіка 1972 г. пасёлак атрымаў статус горада, а 6 красавіка 1977 г. стаў горадам абласнога падпарадкавання, 16 красавіка 2019 г. - цэнтрам новастворанай аб'яднанай тэрытарыяльнай грамады. Адлегласць ад горада да абласнога цэнтра (Палтавы) па чыгунцы складае 110 км, аўтадарогамі - 105 км; да Кіева - 311 км.
У горадзе ёсць лакальная чыгуначная станцыя, адкуль ажыццяўляецца прыгарадная пасажырская камунікацыя з Крэменчугом і Палтавай, а таксама абслугоўваецца ПрАТ «Палтаўскі ГОК». У горадзе ёсць грузавы рачны порт.
У горадзе пражываюць пераважна ўкраінцы, пражываюць таксама рускія (каля 28 %) і беларусы (1 %).
Гарышні Плаўні - гэта прамысловы горад. Менавіта прамысловасць вызначае спецыфіку горада. Структурна прамысловасці складаецца з 7 галін: горназдабываючай, хімічнай, машынабудавання, дрэваапрацоўкі, вытворчасці будматэрыялаў, лёгкай і харчовай прамысловасці. Сярод найбуйнейшых прадпрыемстваў горада ёсць такія як ПрАТ "Палтаўскі горна-абагачальны камбінат", на базе магутнага горназдабыўчага комплексу жалезнай руды. Асноўная прадукцыя - 7-8 млн тон жалезарудных акатышаў у год; ТАА "Ерыстаўскі горна-абагачальны камбінат". У горадзе таксама размешчаны Рыжаўскі гранкар'ер, Рэдуцкі шчэбзавод, хлебазавод, трыкатажныя фабрыкі, завод па перапрацоўцы зношаных шын, недабудаваны электрометаллургический завод "Ворскла Сталь" і ін.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]| Год | Колькасць | |
|---|---|---|
| 2016 | 52 167 | |
| 2022 | 49 854 | [2] |
Гарады-пабрацімы
[правіць | правіць зыходнік]Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 177-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Украіны на беларускую мову»
- ↑ Cities & towns of Ukraine Праверана 3 лістапада 2025.

