Гары Острын Вольфсан
| Гары Острын Вольфсан | |
|---|---|
| Дата нараджэння | 2 лістапада 1887[1] |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 20 верасня 1974 (86 гадоў) ці 19 верасня 1974[2] (86 гадоў) |
| Месца смерці |
|
| Грамадзянства | |
| Род дзейнасці | іўдаіст, філосаф, выкладчык універсітэта, гісторык |
| Месца працы | |
| Альма-матар | |
| Член у | |
| Узнагароды | |
Гары Острын Вольфсан (Цві Гершэль Вольфсан, англ.: Harry Austryn Wolfson; 2 лістапада 1887[1], Астрына, Віленская губерня — 20 верасня 1974 ці 19 верасня 1974[2], Кембрыдж, Масачусетс) — амерыканскі гісторык філасофіі, прафесар Гарвардскага ўніверсітэта.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў 1887 годзе ў Астрыне на Беларусі. Паходзіў з сям’і равіна. Навучаўся ў ешыве Слабодка (каля Коўна).
У 1903 годзе з сям’ёй эміграваў у ЗША. Вучыўся ў Гарвардзе.
З 1915 года пачаў выкладаць. У 1925 годзе быў прызначаны на пасаду прафесара яўрэйскай літаратуры і філасофіі Гарвардскага ўніверсітэта.
Даследаваў філасофію Спінозы, Філона Александрыйскага, Крэскаса. Выдаў двухтомную працу «Філасофія айцоў царквы». Быў членам Амерыканскай акадэміі яўрэйскіх даследаванняў, Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук, прэзідэнтам Амерыканскага ўсходняга таварыства.
У 1958 годзе за свае дасягненні быў узнагароджаны прэміяй Амерыканскага савета навуковых таварыстваў.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б Harry Austryn Wolfson // AlKindi
- ↑ а б Deutsche Nationalbibliothek Record #123348323 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 6 мая 2014.
- ↑ https://www.medievalacademy.org/page/CompleteFellows Праверана 28 сакавіка 2023.
- Нарадзіліся 2 лістапада
- Нарадзіліся ў 1887 годзе
- Нарадзіліся ў Віленскай губерні
- Памерлі 20 верасня
- Памерлі ў 1974 годзе
- Памерлі 19 верасня
- Памерлі ў Кембрыджы (Масачусетс)
- Выкладчыкі Гарвардскага ўніверсітэта
- Выпускнікі Гарварда
- Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
- Члены Амерыканскага філасофскага таварыства
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта