Гары Турк

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Гары Турк
Bundesarchiv Bild 183-F1204-0028-001, Berlin, Käthe Krieg, Gerhard Branstner, Harry Thürk (cropped).jpg
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння:

8 сакавіка 1927(1927-03-08)[1][2]

Месца нараджэння:

Цюльц[d], Q1720731?, Правінцыя Верхняя Сілезія, Вольная дзяржава Прусія, Веймарская рэспубліка

Дата смерці:

24 лістапада 2005(2005-11-24)[1][2] (78 гадоў)

Месца смерці:

Веймар, Цюрынгія, Германія[3]

Грамадзянства:

Flag of Germany.svg Германія

Літаратурная дзейнасць
Род дзейнасці:

перакладчык, пісьменнік, сцэнарыст, журналіст

Мова твораў:

нямецкая мова[4]

Узнагароды:
Нацыянальная прэмія ГДР Star of People's Friendship
Commons-logo.svg Выявы на Вікісховішчы
Harry Thürk, 1967

Га́ры Турк (ням.: Harry Thürk; 8 сакавіка 1927, Цюльц, Верхняя Сілезія, Германія24 лістапада 2005, Веймар) — нямецкі (у тым ліку, ГДР) журналіст і пісьменнік. Кіраўнік Саюзу пісьменнікаў Цюрынгіі (19711983), член ПЭН-цэнтру ГДР (потым Нямецкага (ост); 19721995). Аўтар 13 ваенна-дакументальных кніг, пераважна прысвечаных Далёкаму Усходу ў перыяд 1934―1980, 19 гістарычных раманаў[5], 10 крымінальных раманаў[5], 11 кінасцэнароў[5]. Кнігі выдаваліся па-нямецку, агульным тыражом каля 3 млн.[5], перакладаліся на 14[5] моў, агульным тыражом каля 7―9 млн.[5] Лаўрэат 12 ганаровых прэмій, двойчы лаўрэат Нацыянальнай прэміі ГДР[6].

У 1944 мабілізаваны ў нямецкае войска, служыў у парашутна-танкавым корпусе «Герман Герынг», ваяваў ва Усходняй Прусіі. Узнагароджаны Жалезным крыжам. У В'етнаме трапіў пад хімічную атаку «аранжавым туманам» («Эйджэнт орандж»), з таго часу мусіў карыстацца дыхальным апаратам.

З кастрычніка 1945 жыў у Веймары, удзельнічаў у антыфашысцкім моладзевым руху, займаўся журналістыкай (з 1948). З пач. 1950-х працаваў на Далёкім Усходзе, ваенны карэспандэнт у Паўднёва-Усходняй Азіі (19641980) першы ваенны карэспандэнт з ГДР на карэйскай (1953в’етнамскай войнах.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119170671 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
  2. 2,0 2,1 data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119170671 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
  4. 4,0 4,1 http://data.bnf.fr/ark:/12148/cb121159622 Праверана 10 кастрычніка 2015.
  5. 5,0 5,1 5,2 5,3 5,4 5,5 Даныя 2007.
  6. Даныя 1995.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]