Перайсці да зместу

Гаспадар (народны каляндар)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Гаспадар (1943))
«Гаспадар»
Тып часопіс
Краіна
Заснавана 1943
Спыненне публікацый 1944
Мова беларуская
Галоўны офіс
  • Кёнігсберг[d]
Тыраж

«Гаспадар» — беларускі народны каляндар, які выдаваўся ў 19431944 у Кёнігсбергу на беларускай мове Усходнепрускім галіновым філіялам Імперскага земляробчага выдавецтва па заказу акупацыйных улад генеральнай акругі Беласток і Беларускага аб'яднання ў Беластоку. Адказны рэдактар М. Альтгаер.

Аўтарамі большасці публікацый з'яўляліся прадстаўнікі нямецкай адміністрацыі. Друкаваў матэрыялы пра сістэму адміністрацыйнага і гаспадарчага кіравання ў Беластоцкай акрузе, дзейнасць Беларускага аб'яднання, барацьбу з партызанамі, рэкламаваў прадукцыю германскіх прадпрыемстваў. На старонках часопісу змяшчаліся сельска-гаспадарчыя парады, беларускі фальклор, вершы Н. Арсенневай, М. Багдановіча, К. Буйло і інш, выйшла два нумары.