Гастан Глок

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Гастан Глок (Gaston Glock) — аўстрыйскі інжэнер (нар. 19 ліпеня 1929 года). У 1963 годзе ў мястэчку Deutsch-Wagram недалёка ад Вены заснаваў фірму Glock, якая пазней стала збройнай Glock GmbH. Праекціроўшчык аўтаматычна зараджальных пісталетаў (марка пісталетаў была названа ў яго гонар).

Спроба забойства[правіць | правіць зыходнік]

27 ліпені 1999 года, у чарговай спробе скрыць растрату вялікіх грашовых сродкаў кампаніі Glock, партнёр Глока Чарлз Юерт наняў 67 гадовага былога наёмніка Жака Пешэра, каб той забіў Глока. Аднак 70 гадовы Глок здолеў адбіць напад.

Цікавыя факты[правіць | правіць зыходнік]

  • Спецыяльнасць якую атрымаў Гастан Глок была спецыяліст у галіне станкабудавання, а яго фірма ўвогуле першапачаткова займалася вырабам дзьвярных ручак.
  • Згодна легендзе, свой першы пісталет Глок правяраў левай рукою, так каб калі пісталет разарве (яго так ніколі і не разарвала), ён мог бы пераглядзець праект сваёй праваю рукой.