Гастон Варэнгьен
Гастон Варэнгьен | |
---|---|
Gaston Waringhien | |
Г. Варэнгьен з рукапісам Поўнага ілюстраванага слоўніка эсперанта (1966 г.) | |
Род дзейнасці | Выдатны эсперантолаг, лексікограф, паэт, публіцыст, і перакладчык на мове эсперанта |
Дата нараджэння | 20 ліпеня 1901 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 20 снежня 1991 (90 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | Францыя |
Бацька | Arthur Waringhien[d] |
Маці | Élise Sophie Waringhien[d] |
Жонка | Andrée Delebarre-Waringhien[d] |
Член у |
|
Узнагароды і прэміі | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гасто́н Варэнгье́н (фр.: Gaston Waringhien 20 ліпеня 1901 - 20 снежня 1991) - французскі лінгвіст, які праславіўся як выдатны эсперантолаг, а таксама паэт, перакладчык і публіцыст на мове эсперанта. Г. Варэнгьен (разам К. Калачаем) з'яўляўся тэарэтыкам вершаскладання на эсперанта і заснавальнікам навуковага апісання эсперанта як моўнай сістэмы. Ён таксама прызнаны адным з найбольш выдатных лексікографаў эсперанта - падрыхтавны пад яго кіраўніцтвам Поўны ілюстраваны слоўнік эсперанта з 1970-ых гадоў застаецца найбольш поўнай і аўтарытэтнай лексікалагічнай крыніцай на эсперанта.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Г. Варэнгьен нарадзіўся 20 ліпеня 1901 года ў горадзе Ліле (Францыя). Яго бацька быў выкладчыкам замежных моў. Ужо ў 19 гадоў Варэнгьен стаў ліцэнцыятам па літаратуры, а ў 22 года - агрэжэ па філалогіі. З гэтага часу ён выкладае мовы і літаратуру ў розных школах і ліцэях Ліля, Тур і Парыжа.
Падчас Другой сусветнай вайны служыў як штабны афіцэр, займаўся шыфрваннем. У 1940 апынуўся ў плене, а ў 1942 - асуджаны за «перахоп англійскіх радыяграм» і сасланы ў канцэнтрацыйны лагер у Любеке, дзе знаходзіўся да мая 1945 года.
У 1953 годзе атрымаў пасаду прафесара літаратуры у Брытанскім інстытуце (пры Парыжскім Універсытэце). Варэнгьен з'яўляўся прызнаным аўтарытэтам ва французскай лексікалогіі, супрацоўнічаў з лексікаграфічнай групай Larousse. У 1963 выйшаў на пенсію.
У апошнія гады жыў ва французскім горадзе Энье. Памёр 20 снежня 1991 у Парыжы.
Эсперанта-дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]З эсперанта Варэнгьен пазнаёміўся у 1916 годзе. Ужо ў 24 гады ён уваходзіць у склад Моўнага камітэта (папярэдніка Акадэміі эсперанта). У гісторыю эсперанта-руха Г. Варэнгьен увайшоў як аўтар і сааўтар некалькіх аўтарытэтных слоўнікаў, неардынарны публіцыст, таленавіты перакладчык і паэт.
Лексікаграфічная дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]У 1927 годзе Варэнгьен быў запрошаны прыняць удзел у падрыхтоўцы Поўнага слоўніка эсперанта пад агульнай рэдакцыяй Эміля Горожан-Мапіна, але з-за сур'ёзнай хваробы аднаго з супрацоўнікаў, Варэнгьен фактычна выканаў большую частку працы над слоўнікам. Поўны слоўнік эсперанта (эспер.: Plena vortaro de Esperanto, PV), і адразу атрымаў папулярнасць і аўтарытэт сярод эсперантыстаў. Яго другое перапрацаванае выданне выйшла ў 1934 годзе, пазней ёе неаднаразова перавыдаваўся стэрэатыпна.
Дослед, набыты падчас працы над Plena vortaro, потым спатрэбіўся Варэнгьену, калі ў пасляваенны час ён ужо самастойна падрыхтоўваў Дадатак да Поўнага слоўніка (эспер.: Suplemento al la Plena vortaro de Esperanto, 1954) і працаваў над Вялікім французска-эсперантскім слоўнікам (фр.: Grand dictionnaire Espéranto-Français), які быў выдадзены ў 1957 годзе і да канца 1980-ых заставаўся найбольш аўтарытэтным слоўнікам такога роду.
Пасля падбору шматлікіх супрацоўнікаў па розным галінам, у красавіку 1960 года Варэнгьен пачаў працу над сваім лексікалагічным шэдэўрам - Поўным ілюстраваным слоўнікам эсперанта (фр.: Plena ilustrita vortaro de Esperanto, PIV). Пасля канца працы машынапісны варыянт слоўніка займаў 3285 старонак. Слоўнік быў выдадзены ў 1970 годзе і, нягледзячы на разнастайную крытыку, хутка заняў становішча найбольш аўтарытэтнага слоўніка эсперанта. У 1980 годзе быў апублікаваны Дадатак да Поўнага ілюстраванага слоўніка, а з 1990 года пад кіраўніцтвам М. Ганіназа (якога Варэнгьен кансультаваў да самой смерці) была пачата праца над падрыхтоўкай непасрэднага пераемніка PIV'a - т. з. Новага поўнага слоўніка эсперанта (эспер.: Nova Plena ilustrita vortaro de Esperanto, NPIV, апублікаваны ў 2002 годзе).
Варэнгьен як граматык
[правіць | правіць зыходнік]Варэнгьен набыў вядомасць і як выдатны спецыяліст і даследчык у галіне граматыкі эсперанта. У сааўтарстве ў вянгерскім эсперантыстам К. Калачаем Г. Варэнгьен падрыхтаваў найбольш фундаментальнае і дэталёвае апісанне граматыкі эсперанта - так званую Поўную граматыку (эспер.: Plena gramatiko, першае выданне 1935 г.). Падчас працы над гэтай кнігай стараннямі Варэнгьена была ў значнай ступені распрацавана і пашырана эсперантская лігвістычная тэрміналогія.
Другое выданне Поўнай граматыкі выйшла ў 1938 годзе, трэцяе - на рубяжы 1950-60 гадоў. Пачынаючы з чацвёртага выдання пастаянна дапрацоўваемая кніга выходзіць пад назвай "Поўная аналітычная граматыка" (эспер.: Plena analiza gramatiko, PAG). Апошнія два выданні (чацвёртае, 180 г., і пятае, 1985 г.) выйшлі ўжо пасля смерці К. Калачая. Нягледзячы на тое, што гэты дапаможнік зазнае разнастайную крытыку, ён дэ-факта з'яўляецца найбольш аўтарытэтным «акадэмічным» апісаннем граматыкі эсперанта і яго сістэмы словаўварэння.
Акрамя Поўнай граматыкі Варэнгьен апублікаваў шматлікія артыкулы і кіраўніцтвы па граматыке эперанта на французскай мове. У 1934 годзе Варэнгьен заснаваў Французскі інстытут эсперанта, а ў 1963-79 гадах ён з'яўляўся старшынёй Акадэміі эсперанта
Унёсак у тэорыю вершаскладання на эсперанта
[правіць | правіць зыходнік]У сааўтарстве з К. Калачаем і (трэцяе выданне) Р. Бернарам Варэнгьен напісаў грунтоўны дапаможнік па эсперантскаму вершаскладанню, які быў выдадзены пад назвай «Даведнік па Парнасу» (эспер.: Parnasa gvidlibro, гады выдання 1932, 1968, 1984). Гэты дапаможнік апісаў і зафіксаваў нормы эсперантскай метрыкі, рыфмоўкі, а таксама прынцыпы адаптацыі розных паэтычных цвёрдых форм на эсперанта.
Варэнгьен як рэдактар і публіцыст
[правіць | правіць зыходнік]Варэнгьен з'яўляецца аўтарам шматлікіх рэцэнзій і артыкулаў, прысвечаных літаратуры на эсперанта, гісторыі эсперанта, а таксама пытанням культуры і мастацтва ўвогуле. Шматлікія эсэ і артыкулы Варэнгьена апублікаваны ў выглядзе пяці асобных кніг:
- «Eseoj 1. Beletro» («Эсэ 1. мастацкая літаратура», 1956 г.) - кніга прысвечана ў асноўным разгляду найбольш значных арыгінальных і перакладных твораў на эсперанта.
- «Lingvo kaj vivo» («Мова і жыццё», 1959 г.) - падборка прысвечана гісторыі і развіццю эсперанта, асобным яго асаблівасцям і «праблемным» пытанням.
- «Ni kaj ĝi» («Мы і яно», 1973 г.) - падборка прысвечана пытанням рэлігіі і яе ўзаемаадносінам з культурай і мастацтвам.
- «1887 kaj la sekvo...» («1887 год і наступствы...», 1979 г.) - падборка прысвечана ў асноўным пытанням эсперанталогіі, лексікаграфіі, а таксама ініцыятару эсперанта Л. М. Заменгофу.
- «Kaj ceter' - nur literaturo» («І астатняе - толькі літаратура», 1983 г.) - падборка прысвечана творчасці К. Калачаю і перакладной эсперанта-літаратуры.
Г. Варэнгьен быў адным з рэдактараў часопіса «Literatura Mondo» («Літаратурны свет», 1922-1949) і галоўным рэдактарам «La Nica Literatura Revuo» («Ніцскі літаратурны агляд», 1955-62); абодва гэтых часопіса адыгралі важную ролю ў культурным жыцці эсперанта-грамадства. Акрамя гэтага Варэнгьен супрацоўнічаў і са шматлікімі іншымі перыядычнымі выданнямі на эсперанта.
Г. Варэнгьен выступіў як складальнік ці рэдактар наступных зборнікаў ці анталогій:
- «Leteroj de Zamenhof» («Лісты Заменгофа», 1948)
- «Lingvaj respondoj» («Адказы аб мове», 1962)
- «Fundamenta krestomatio» («Фундаментальная хрэстаматыя», 1992, 18-е выданне)
Пераклады і арыгінальная творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Варэнгьен вядомы як перакладчык паэзіі на эсперанта. Ён перакладаў пераважна з французскай мовы (асабліва вядомы яго пераклады вершаў з цыкла «Кветкі зла» Ш. Бадлера, а таксама падрыхтаваная ім чатырохтомная анталогія французскай паэзіі), але таксама і з нямецкай («Песні і рамансы» Г. Гейнэ, суместна з К. Калачаем), італьянскай («Дэкамерон», Дж. Бакача), і персідскай моў (рубаі Амара Хаяма).
Варэнгьен пісаў таксама арыгінальныя вершы (большай часткай пад псеўданімамі Georges E. Maura, A. Nurak, A. Papadiamantopoulos, Georgo Peterido Peneter), якія атрымалі добрыя адзнакі крытыкаў, асабліва лірычны зборнік «Duonvoĉe» («Напаўголаса») і эратычная паэма «Travestita muzo» («Пераапранутая муза»). Тым не менш, як арыгінальны паэт Варэнгьен менш вядомы, чым як перакладчык і эсперантолаг.
Асноўныя творы
[правіць | правіць зыходнік]- «Plena vortaro de Esperanto» («Поўны слоўнік эсперанта», з сааўтарамі, 1930)
- «Parnasa gvidlibro» («Даведнік па Парнасу», дапаможнік па эсперантскаму вершаскладанню, суместна з К. Калачаем, 1932)
- «Plena gramatiko de Esperanto» («Поўная граматыка эсперанта», з Кальманам Калачаем, першае выданне - 1935)
- «Pripensoj aŭ sentencoj kaj primoraj maksimoj» («Максімы і маральныя роздумы», пераклад твора Ларошфуко, 1935)
- «Facilaj Esperantaj legaĵoj» («Простыя тэксты на эсперанта», ажыццявіў агульную рэдакцыю, 1935)
- «Duonvoĉe» («Напаўголаса», арыгінальныя вершы, 1939)
- «ABC d'Espéranto à l'usade de ceux qui aiment les lettres» (1946)
- «Leteroj de L. L. Zamenhof. La tragedio de lia vivo rivelita de lia ĵus tetrovita korespondo kun la francaj eminentuloj» («Лісты Л. Л. Заменгофа. Трагедыя яго жыцця, у адлюстраванні яго толькі што знойдзенай перапіскі з французскімі славутасцямі», 1948)
- «Poemoj de Omar Kajam» («Вершы Амара Хаяма», пераклад, 1953)
- «Эсэ 1. Мастацкая літаратура» (1956)
- «Grand Diktionnare de Espéranto Français» («Вялікі эсперанта-французскі слоўнік, 1957»)
- «La floroj de malbono» («Кветкі зла» Шарля Бадлера, пераклад сумесна з іншымі перакладчыкамі, агульная рэдакцыя, 1957)
- «Lingvo kaj vivo» («Мова і жыццё», зборнік эсэ, 1959)
- «Libro de amo» («Кніга кахання», арыгінальныя эратычныя творы, суместна з К. Калачаем, 1965)
- «Kantoj kaj romancoj» («Песні і рамансы», пераклады з Гейнэ, сучасна з К. Калачаем, 1969)
- «Plena ilustrita vortaro de Esperanto» («Поўны ілюстраваны слоўнік эсперанта», сумесна з калектывам аўтараў, агульная рэдакцыя, 1970)
- «Ni kaj ĝi» («Мы і яно», арыгінальныя эсэ, 1972)
- «La ĥimeroj» («Хімеры», пераклады з Ж. Нерваля)
- «La trofeoj» («Трафеі», пераклады з Ж.-М. Эрэдзія, 1977)
- «Tra la parko de la franca poezio» («Праз парк французскай паэзіі», 4 тамы, пераклады, 1977-1984)
- «1887 kaj la sekvo...» («1887 і наступствы...», арыгінальныя эсэ, 1983)
- «Beletro, sed ne el katedro» («Мастацкая літаратура, але не з-за кафедры», даследванні па арыгінальнай літаратуры на эсперанта, 1987)
- «Plena ilustrita vortaro de Esperanto. Suplemento» («Поўны ілюстраваны слоўнік эсперанта. Дадатак», суместна з Р. Леўро, 1987)
- «Francaj kanzonoj malnovaj kaj modernaj» («Старыя і сучасныя французскія песні», пераклады, сумесна з Р. Бернарам, 1991)
- «Dekamerono. Unuaj tri tagoj» («Дэкамерон, Першыя тры дні», пераклад, суместна з П. Мартынэлі, выдана пасмяротна ў 1995)
- «Alilingvaj erotikaj poemoj» («Пераклады эратычнай паэзіі», суместна з Ж. Лагранжам і М. Ганіназам)
Крыніцы і спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Королевич А. Кніга аб эсперанта = Книга об эсперанта. — Кіеў: Наукова думка, 1989. — С. 170-171. — 256 с. — ISBN 5-16-000985-9.(недаступная спасылка)
- Tvarožek E. агляд літаратуры на эсперанта = Skizo de la Esperanta literaturo. — другое. — Братыслава: «Espero», 2004. — С. 39-40. — 92 с. — ISBN 80-969042-4-8.
- Cherpillod A. Гастон Варэнгьен 1901-1991. — Courgenard, 2000. — 80 с. — ISBN 2-906134-48-X.
- Haupenthal R. і інш. Ён і мы. Юбілеёная кніга ў гонар 80-годдзя Г. Варэнгьена = Li kaj Ni. Festlibro por la maskiĝtago de Gaston Waringhien / Haupenthal R. — Антверпен: "La Laguna", 1985. — 512 с. — ISBN 9063360347.
- A. Korĵenkov - «Gaston Waringhien» Архівавана 1 студзеня 2009. - Артыкул аб Г. Варэнгьене з часопіса «La Ondo de Esperanto» (на эсперанта)
- Г. Варэнгьен на сайце, прысвечаным арыгінальай эсперанта-літаратуры (на эсперанта)
- Вершы Г. Варэнгьена са зборніка «Dekdi Poetoj» («Дванаццаць паэтаў») Архівавана 9 мая 2008. (пад псеўданімам G. E. Maura)
- ↑ Gorecka H., Korĵenkov A. Nia diligenta kolegaro — Sezonoj, Litova Esperanto-Asocio, 2018. — 320 с. — ISBN 978-609-95087-6-4
- ↑ Czech National Authority Database Праверана 4 кастрычніка 2024.