Гастон Масперо
| Гастон Масперо | |
|---|---|
| фр.: Gaston Maspero | |
| | |
| Дата нараджэння | 24 чэрвеня 1846[1] |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 30 чэрвеня 1916[2][3][…] (70 гадоў) |
| Месца смерці | |
| Месца пахавання | |
| Грамадзянства | |
| Дзеці | Georges Maspero[d], Henri Maspero[d] і Jean Maspero[d] |
| Род дзейнасці | егіптолаг, археолаг, выкладчык універсітэта, фалькларыст, пісьменнік, мастацтвазнавец |
| Месца працы | |
| Альма-матар | |
| Вядомыя вучні | Ernesto Schiaparelli[d] і Walter Ewing Crum[d] |
| Член у | |
| Узнагароды | |
Гастон Каміль Шарль Масперо (фр.: Gaston Camille Charles Maspero; 23 чэрвеня 1846 — 30 чэрвеня 1916) — французскі егіптолаг.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў Парыжы ў сям’і выхадцаў з Італіі. З 14 гадоў цікавіўся егіпталогіяй. У 1867 г. Масперо сустрэў вядучага егіптолага Францыі Агюста Марыета, які прапанаваў яму два адносна складаныя іерагліфічныя тэксты, Масперо пераклаў іх за два тыдні. Публікацыя гэтых перакладаў прынесла студэнту Масперо вядомасць у акадэмічных колах, аднак ён адправіўся ў Перу суправаджаць аднаго з шматлікіх «даследчыкаў», якія шукалі пацвярджэнне сувязі індзейцаў з індаеўрапейцамі.
У 1868 Гастон Масперо вярнуўся ў Францыю і ў наступным годзе стаў выкладчыкам егіпецкай мовы і археалогіі ў Сарбоне, а ў 1874 ўзначаліў кафедру егіпталогіі імя Шампальёна ў Калеж дэ Франс. У лістападзе 1880 ён быў запрошаны на месца Марыета ў Егіпет дырэктарам старажытнасцяў і раскопак. У Каіры ў 1881 ім быў заснаваны французскі Інстытут ўсходняй археалогіі. Пад яго кіраўніцтвам на працягу наступных 6 гадоў былі праведзены археалагічныя раскопкі ва ўсіх пунктах Егіпта, якія ўзбагацілі егіпталагічную навуку шэрагам новых адкрыццяў. У прыватнасці, ім быў знойдзены тайнік з царскімі муміямі ў Дэйр эль-Бахры.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- 1 2 birth certificate — С. 21. Праверана 18 верасня 2024.
- ↑ Gaston Maspero // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ G. Maspero // Internet Speculative Fiction Database — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- 1 2 www.accademiadellescienze.it Праверана 1 снежня 2020.
- ↑ list of professors at Collège de France
- ↑ www.aibl.fr
- ↑ https://aibl.fr/academiciens-depuis-1663/ Праверана 3 красавіка 2023.
- ↑ (unspecified title) — doi:10.5281/ZENODO.18315206 Праверана 20 студзеня 2026.
- Нарадзіліся 24 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1846 годзе
- Нарадзіліся ў Парыжы
- Памерлі 30 чэрвеня
- Памерлі ў 1916 годзе
- Памерлі ў Парыжы
- Пахаваныя на могілках Манпарнас
- Выпускнікі Вышэйшай нармальнай школы (Парыж)
- Выпускнікі ліцэя Людовіка Вялікага
- Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
- Члены Прускай акадэміі навук
- Члены Нідэрландскай каралеўскай акадэміі навук
- Члены Акадэміі дэі Лінчэі
- Рыцары-камандоры ордэна Святога Міхаіла і Святога Георгія
- Камандоры ордэна Ганаровага легіёна
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Нарадзіліся 23 чэрвеня
- Егіптолагі
- Археолагі Францыі
- Гісторыкі Францыі